Круасан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Круасан
2018 год
2018 год
Тыпбулка
Нацыянальная стравафранцуская
ПаходжаньнеФранцыя
РэгіёнЭўропа
Дата зьяўленьня1950
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікітварог, алей, яйкі
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)401 ккал (1679 кДж)
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)
Падобныя стравырагалік, слойка

Круасан (франц. croissantпаўмесяц) — булачка ў выглядзе маладзіка са слаёнага цеста.

Падаецца на сьняданак з гарачым шакалядам або кавай[2].

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для прыгатаваньня круасанаў выкарыстоўваюць па 500 грамаў мукі і тварагу, 3 яйкі і 100 мілілітраў алею, 150 грамаў цукру (або яго заменьніка) і гарбатную лыжку горкай (нягашанай) соды[3].

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку зьмешваюць муку і тварог, яйкі і алей, цукар (або ягоны заменьнік) і соду. Атрыманае цеста раскачваюць у пласт таўшчынёй 1 см, які разразаюць на трыкутнікі. Іх змазваюць распаленым маслам. На нарэзаныя трыкутнікі кладуць начыньне, у якасьці якога выкарыстоўваюць варэньне і джэм, карыцу і мак, а таксама шакаляд. Трыкутнікі з адпаведным начыньнем скручваюць у рулецікі ад большага краю. Затым круасаны выпякаюць у духоўцы пры +180°C цягам 20 хвілінаў[3].

У Беларусі ў якасьці начыньня таксама часам выкарыстоўваюць мяса і чырвоную рыбу (ласось), сыр і таматы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выраб слоены Круасан «Фартуна» з чарніцай // УП «Менскхлебпрам», 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
  2. ^ Комба Круасан // ТАА «А-100», 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
  3. ^ а б Настасься Мясаедава. Тварожная выпечка // Партал «Слушна», 30 чэрвеня 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.
  4. ^ Сытныя круасаны // ТАА «А-100», 2022 г. Праверана 10 жніўня 2022 г.