Краснагорскі сельсавет (Амсьціслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Краснаго́рскі сельсавет[1][2] (таксама — Чырвонаго́рскі сельсавет[3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падлужжа, раней — вёска Красная Горка. Насельніцтва на 2010 год — 1390 чалавек[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году ў складзе Амсьціслаўскага раёну створаны Рылаўшчынскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Малая Зяціца.

У 1937 годзе Рылаўшчынскі сельсавет пераўтвораны ў Краснагорскі.

20 красавіка 1939 году вёска Рылаўшчына перайменавана ў Красную Горку.

28 лістапада 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Беразуйкі, Вароўскага, Дудчыцы, Каленькава, Колтава, Ластрыгіна, Сьлёзкі, Сялец, Цяляткава — ліквідаванага Сялецкага сельсавету[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 49
  2. ^ Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
  3. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 Старонка 409
  4. ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
  5. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 (рас.)