Краса Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Краса Расеі»конкурс прыгажосьці, які праходзіць ў Расеі з 1995 году. У ім удзельнічаюць пераможцы рэгіянальных конкурсаў прыгажосьці і адборачных тураў. Фіналістка конкурсу прадстаўляе Расею на конкурсе «Міс Сьвету». Узрост удзельніц павінен быць ад 14 да 25 гадоў, яны не павінны быць замужам і мець дзяцей. У склад журы ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры. Мерапрыемства шырока асьвятляецца расейскімі СМІ.

Храналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1995[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 годзе на конкурсе перамагла масквічка Алена Базіна.

1996[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе на конкурсе перамагла масквічка, нараджэнка Валгаграду, Вікторыя Цапіцына.

1997[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Екацярынбургу Людміла Папова.

1998[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Кірава Тацяна Макрушына.

1999[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Новакузнецку Алена Яфімава.

2000[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе на конкурсе перамагла масквічка Ганна Бодарэва.

2001[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе на конкурсе перамагла мурманчанка Ірына Каваленка.

2002[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Ніжняга Ноўгараду Ганна Татарынцава.

2003[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Дзьмітрава Сьвятлана Горава.

2004[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Пермі Тацяна Сідарчук.

2005[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Новасыбірску Юлія Іванова.

2006[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе на конкурсе перамагла масквічка Аляксандра Мазур.

У сувязі з удзелам канкурсанткі з Чачэнскай рэспублікі 15-летняй Заміры Джабраілавай было адменена шоў у купальніках, якія замянілі закрытымі пляжнымі гарнітурамі[1]. Заміра атрымала прыз гледачовых сымпатый і ўзнагароду ў намінацыі «Юная краса Расеі».

2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 году пераможцам стала масквічка Натальля Андрэева.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]