Крапівенка (прыток Бярэзіны)
Выгляд
| Крапівенка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Вязькуцін 1 |
| Вусьце | Бярэзіна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 14 км |
| Плошча басэйну | 72 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,5 ‰ |
Крапі́венка — рака ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Вязькуцін 1, вусьце за 2 км на поўнач ад вёскі Брадзец. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Крапіўня).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 203