Перайсьці да зьместу

Котарская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

42°26′ пн. ш. 18°38′ у. д.HGЯO

Котарская затока
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 60 м

Ко́тарская зато́ка (па-чарнагорску: Бока которска / Boka kotorska) — зьвілістая затока Адрыятычнага мора на паўднёвым захадзе Чарнагорыі. Гэта таксама самая паўднёвая частка гістарычнага рэгіёну Далмацыі. Затока была заселеная яшчэ з часоў старажытнасьці. На ўзьбярэжжы вадаёму месьцяцца старажытныя гарады Котар, Рысан, Ціват, Пераст, Прчань і Хэрцэг-Нові, якія поруч зь іхным прыродным асяродзьдзем ёсьць галоўнымі турыстычнымі славутасьцямі. Прыродны і культурна-гістарычны рэгіён Котару быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1979 годзе. Ягоныя шматлікія праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і манастыры прыцягваюць шматлікіх рэлігійных пілігрымаў і іншых наведвальнікаў. Часам Котарская затока называюць самым паўднёвым ф’ёрдам Эўропы, але ў адрозьненьне ад ф’ёрдаў Нарвэгіі, мае тэктанічнае паходжаньне, а не ледавіковае.