Кордава (Гішпанія)
| Кордава | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Андалюзія | ||||
| Правінцыя | Кордава | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Córdoba[d] | Хасэ Марыя Бэліда[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1255,24 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 120 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 37°53′ пн. ш. 4°46′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 325 453 чал. | ||||
| Этнахаронімы | cordobés, cordobesa і cordovani | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 957 | ||||
| Паштовы індэкс | 14000–14999 | ||||
| Нумарны знак | CO | ||||
| Сайт | cordoba.es | ||||
| Кордава на мапе Гішпаніі Кордава | |||||
Ко́рдава (па-гішпанску: Córdoba) — горад на поўдні Гішпаніі ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія, цэнтар аднайменнае правінцыі. месьціцца на схіле адгор’я Сьера-Марэна, на правым беразе Гвадальквіру, ва ўрадлівай, вельмі гарачай мясцовасьці, зьяўляецца сталіцай правінцыі Кордава. Горад заснаваны ў часы панаваньня Рыму. Сёньня Кордова зьяўляецца сучасным горадам сярэдніх памераў, з насельніцтвам у 321 тысячу чалавек. Стары горад зьмяшчае шмат помнікаў таго часу, калі Кордава была сталіцай Кордаўскага халіфату, які займаў амаль увесь Ібэрыйскі паўвостраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кордава вядома з часоў фінікійскай калянізацыі. Паводле сьведчаньняў Страбона й Пталямэя, Кордава зьяўлялася цэнтрам племені турдэтанаў. У часы Другой Пунічнай вайны, то бок у 218—201 да н. э., горад быў захоплены рымлянамі. У 169 годзе да н. э. рымскі консул Марк Кляўдыюс Марцэл заснаваў лацінскую калёнію побач з ужо існуючымі ібэрыйскімі паселішчамі. Паміж 143 і 141 гадамі да н. э. горад быў абложаны Вірыятам. Рымскі форум, як вядома, існаваў у горадзе ў 113 годзе да н. э.
У часы панаваньня Юліюса Цэзара, Кордава была сталіцай рымскай правінцыі Бэтыка. Горад зьяўляецца месцам нараджэньня такіх вядомых людзей, як то філёзафа Сэнэкі, прамоўцы Сэнэкі Старэйшага й паэту Люкана. Пазьней горад стаў часткай Бізантыйскай імпэрыі (552—572), потым быў захоплены вэстготамі, якія занялі горад у канцы VI стагодзьдзя.
У 711 годзе горад апынуўся пад кіраваньнем арабаў. З 756 году Кордава была сталіцай Кордаўскага эмірату, а з 929 — Кордаўскага халіфату. У X стагодзьдзі дасягнула свайго росквіту, стала адным з цэнтраў асьветы й навук, калі мела да мільёну жыхароў, мноства палацаў, мячэтаў, караван-сараяў і была цэнтрам арабскай навукі, паэзіі й мастацтва. З распадам ў 1031 годзе Кордаўскага халіфату горад захоўваў самастойнасьць толькі да 1070 году, калі быў падпарадкаваны эмірам Сэвільлі. У пэрыяд Рэканкісты Кордава ў 1236 годзе перайшла пад уладу кастыльскіх каралёў[1].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кордова (город в Испании) — артыкул у Вялікай савецкая энцыкляпэдыі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кордава (Гішпанія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў