Кордава (Аргентына)
| Кордава (Аргентына) | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1573 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Cordoba[d] | Даніель Пасэрыні[d][2] | ||||
| Выканаўчая ўлада | Cabinet of Córdoba[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Deliberative Council of Córdoba[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 390 м | ||||
| Часавы пас | UTC-3 | ||||
| Каардынаты | 31°25′ пд. ш. 64°11′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 351 і 3543 | ||||
| Паштовы індэкс | X5000 | ||||
| Сайт | cordoba.gob.ar (гішп.) | ||||
| Кордава на мапе Аргентыны Кордава | |||||
Ко́рдава (па-гішпанску: Córdoba) — горад у цэнтральнай частцы Аргентыны ля падножжа гор Сьера-Чыкас на рацэ Сукія. Горад месьціцца прыкладна за 700 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Гэта сталіца правінцыі Кордава і другі паводле колькасьці насельніцтва горад краіны пасьля сталіцы. Насельніцтва гораду складае блізу 1,6 мільёнаў чалавек паводле перапісу насельніцтва 2020 году[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кордава была заснаваная 6 ліпеня 1573 году гішпанскім канкістадорам Хэроніма Люісам дэ Кабрэрам, які назваў паселішча ў гонар гішпанскай Кордавы. Гэта была адная з самых раньніх гішпанскіх каляніяльных сталіц сучаснай Аргентыны. Праз чатыры гады, адбіўшы напады абарыгенаў, улады паселішча ў 1577 годзе перанесьлі яго на процілеглы бераг ракі Сукія. У 1599 годзе ў паселішча пачаў сваю дзейнасьць рэлігійны ордэн езуітаў. У 1608 годзе яны заснавалі навіцыят, а ў 1610 годзе паўстаў калегіюм, які ў 1613 годзе стаў Кордаўскім унівэрсытэтам, чацьвертым паводле велічыні ў Амэрыцы. У 1776 годзе кароль Карляс III стварыў віцэ-каралеўства Рыё-дэ-ля-Плята, у складзе якога Кордава была да 1785 году. Згодна зь перапісам 1760 году насельніцтва места складала 22 тысячы жыхароў.
У канцы XIX стагодзьдзя пачаўся працэс нацыянальнай індустрыялізацыі дзякуючы эканамічнай мадэлі экспарту аграпрадукцыі, галоўным чынам мяса і збожжа. Гэты працэс быў павязаны з эўрапейскай іміграцыяй, а большасьць пасяленцаў прыбывала з Італіі і Гішпаніі. У 1927 годзе быў адкрыты Завод вайсковага авіяцыйнага абсталяваньня, які атрымаў штуршок у разьвіцьці па Другой сусьветнай вайне з прыбыцьцём нямецкага тэхнічнага пэрсаналу. Часам Кордава, якая канкуравала з Буэнас-Айрэсам у важнасьці ў нацыянальнай палітыцы, была месцам першага паўстаньня, якое прывяло да Рэвалюцыі вызваленьня 1955 году, якая зрынула прэзыдэнта Хуана Пэрона.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Municipalidad de Córdoba
- ↑ INDEC (гішп.)
- ↑ «Censo Nacional de Población, Hogares y Viviendas 2022: Resultados provisionales». Buenos Aires: Instituto Nacional de Estadística y Censos (INDEC). 2023. — С. 20. — ISBN 978-950-896-633-9.