Перайсьці да зьместу

Конь БоДжэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Конь БоДжэк» (па-ангельску: BoJack Horseman) — амэрыканскі анімацыйны трагікамэдыйны сэрыял пра былую зорку шоу-бізнэсу, антрапаморфным кані БоДжэку, створаны Рафаэлям Бобам-Ўоксбэргам для каналу Netflix, які пачаўся 22 жніўня 2014 году. 28 ліпеня 2015 быў замоўлены трэці сэзон, які выйшаў 22 ліпеня 2016. 22 ліпеня 2016 Netflix анансаваў чацьвёрты сэзон, які выйшаў 8 верасня 2017 году. 21 верасьня 2017 году сэрыял быў працягнуты на пяты сэзон, які выйшаў 14 верасьня 2018 году. 30 кастрычніка 2018 году быў падоўжаны на шосты сэзон, першая частка якога выйшла 25 кастрычніка 2019 году, а другая — 31 студзеня 2020 году й завяршыла сабой сэрыял; абедзьве часткі складаюцца з 8 эпізодаў.

Дзяяньне адбываецца ў сьвеце, які населены антрапаморфнымі жывёламі й людзьмі. Большая частка сюжэту адбываецца ў Лос-Анджэлесу. БоДжэк — зорка сытуацыйнай камэдыі, папулярнага ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў. На пачатак падзеяў сэрыялу БоДжэк перажывае крызіс сярэдняга ўзросту. У спробах вярнуць былую папулярнасьць й любоў публікі БоДжэк спрабуе напісаць аўтабіяграфічную кнігу, аднак не спраўляецца з гэтым з прычыны ўласнай ляноты, а пасьля дамаўленьняў агэнта й выдаўца ён наймае пісьменьніка Дыяну Нгуен, якая праводзіць зь ім шмат часу, робячы інтэрвію, пазнаючы аб яго мінулым і працы ў сэрыялу. Апасьля паміж імі ўзьнікае сымпатыя. Сюжэт падаецца ўперамешку з успамінамі БоДжэка і яго цяперашнім становішчам. Да канца першага сэзона ўся сюжэтная лінія аб’ядноўваецца й глядач бачыць поўную стужку жыцьцёвага шляху Каня БоДжэка.