Конгерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Конгерд (Конгірд) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Конгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]). Гэты ж фармант празь імёны Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Конгерда зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2], а празь імя Гудзігерд — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Зь іншага боку, імя Конгерд зьмяшчае той жа фармант (-кон-), што і германскае імя Конрад, пашыранае сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[4]. Тым часам фарманты -кон- і -герд- празь імёны Контаўт і Таўтгерд зьвязваюць Конгерда зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[5].

Кунігард (Cunigard) — імя германскага паходжаньня[6]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -кон- (германскае імя Conald) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны', а фармант -герд- (германскія імёны Alagart, Herdwic, Hergerdr) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гонгерды (Gongird) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 380, 598.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  8. ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). P. 499.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 504.