Перайсьці да зьместу

Конар Макдэйвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конар Макдэйвід
Рост 185 см
Вага 87 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 13 студзеня 1997(1997-01-13)[2] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Эдмантан Ойлерз
Драфт НХЛ 1, 2015
Эдмантан Ойлерз
Гульнявая кар’ера 2015  цяпер

Ко́нар Макдэ́йвід (па-ангельску: Connor McDavid; нар. 13 студзеня 1997 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік і капітан клюбу «Эдмантан Ойлерз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Эдмантан Ойлерз» у першым раўндзе пад агульным 1-м нумарам. Уважаецца за аднаго з найлепшых гульцоў у сьвеце. Уладальнік шматлікіх узнагародаў. У складзе зборнай Канады рабіўся чэмпіёнам сьвету.

«Эдмантан Ойлерз» абралі Макдэйвіда пад першым нумарам на драфце НХЛ 2015 году[3]. 3 ліпеня 2015 году падпісаў з камандай трохгадовы кантракт пачаткоўца, а агульная сума ўгоды склала 11,3 мільёнаў даляраў[4][5]. Запачаткаваў выступы ў НХЛ 9 кастрычніка 2015 году[6]. Адзначыўся першым голам празь пяць дзён у сваёй трэцяй гульні ў НХЛ, засмуціўшы хакеістаў «Далас Старз»[7]. 3 лістапада, у сваім 13-м матчы НХЛ, Макдйэвід атрымаў пералом левай раменьніцы пасьля сутыкненьня ў борт у час процістаяньня Брэндану Мэнінгу і Майклу Дэль Зота[8]. На момант траўмы ён закінуў у лізе пяць галоў і набраў 12 пунктаў за гэтыя 13 гульняў[9]. Хакеіст прапусьціў у агульнай складанасьці 37 гульняў праз траўму. 5 кастрычніка 2016 году «Ойлерз» прызначылі Макдэйвіда сваім капітанам на сэзон 2016—2017 гадоў. Такім чынам, у веку 19 гадоў і 266 дзён гулец стаў наймаладзейшым капітанам у гісторыі НХЛ. Пасьля 10-матчавай «засушы» ў пачатку сэзону канадзец аформіў свой першы хет-трык у НХЛ 19 лістапада ў пераможным матчы зь лікам 5:2 над «Далас Старз»[10]. Зрабіўшы дзьве галявыя перадачы 13 студзеня ў матчы супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз», Макдэйвід стаў першым гульцом, які набраў 50 пунктаў у сэзоне[11]. Празь пяць дзён ён набраў свой 100-ы бал у НХЛ[12]. У апошняй гульні рэгулярнага сэзону спартовец зрабіў дзьве галявыя перадачы і завяршыў сэзон, маючы 100 пунктаў. Такім чынам, ён стаў наймаладзейшым гульцом, які выйграў трафэй Арта Роса як лідэр у сьпісе бамбардзіраў НХЛ з часоў 19-гадовага Сыдні Кросьбі, які быў уганараваны гэтай узнагародай у сэзоне 2006—2007 гадоў[13].

У швэдры зборнай Канады ў 2016 годзе.

5 ліпеня 2017 году Макдэйвід падпісаў васьмігадовы кантракт на 100 мільёнаў даляраў з «Ойлерз», які пачаў дзеіць у пачатку сэзону 2018—2019 гадоў[14]. Тым часам ягоны другі хет-трык адбыўся ў першай сустрэчы сэзону 2017—2018 гадоў, калі спартовец закінуў усе галы ў матчы супраць «Калгары Флэймз», а матч скончыўся зь лікам 3:0[15]. 5 лютага 2018 году ён закінуў чатыры шайбы ў браму «Тампа-Бэй Лайтнінг»[16]. Не зважаючы на тое, што «Ойлерз» завяршылі сэзон далёка па-за барацьбою за плэй-оф, адстаючы ад «Каларада Эвэланш» на 17 пунктаў у гонцы за ўайлд-кард, уласна Макдэйвід усталяваў асабістыя рэкорды, закінуўшы 41 гол і набраўшы 108 пунктаў[17]. У выніку спартовец другі раз запар атрымаў трафэй Арта Роса, чаго не было з часоў Яраміра Ягра. 13 сьнежня 2018 году, зрабіўшы дзьве галявыя перадачы ў сваім 240-м матчы ў НХЛ, канадзец стаў дзявятым гульцом, які набраў 300 пунктаў да свайго 22-годзьдзя, і ўраўнаўся зь Яўгенам Малкіным зь «Пітсбург Пінгвінз» як гулец НХЛ XXI стагодзьдзя, які дасягнуў гэтай адзнакі з найменшай колькасьцю гульняў[18]. Хакеіст скончыў сэзон з 41 голам, а таксама з 75 галявымі перадачамі і 116 пунктамі, што сталася рэкордам для яго. 6 красавіка 2019 году, у апошняй гульні сэзону, Макдэйвід моцна сутыкнуўся з брамай супернікаў на хуткасьці больш за 40 км/г. Макдэйвід атрымаў разрыў крыжаваты вяз і падкаленнай цягліцы, а таксама разрывы мэдыяльнага і латэральнага сярпкоў, а таксама пералом вялікагалёначнай косткі[19]. Аднак, гулец здолеў акрыяць да пачатку сэзону 2019—2020 гадоў.

Макдэйвід у лютым 2022 году.

Пацэліўшы першы гол з тых, што ўтварылі хет-трык, у браму «Анагайм Дакс» 10 лістапада 2019 году, Макдэйвід дасягнуў адзнакі ў 400 пунктаў у НХЛ за 306 гульняў, далучыўшыся да Сыдні Кросьбі як адзінага іншага актыўнага гульца НХЛ, які дасягнуў гэтай адзнакі з такой жа колькасьцю гульняў. Празь пяць дзён канадзец аформіў яшчэ адзін хет-трык у гульні супраць «Каларада Эвэланш»[20]. 14 студзеня 2021 году ў другой гульні скарочанага праз пандэмію сэзону 2020—2021 гадоў, Макдэйвід аформіў першы хет-трык сярод усіх гульцоў таго году, калі «Ойлерз» перамаглі «Ванкувэр Кэнакс» зь лікам 5:2[21]. Ягоны 500-ы пункт у кар’еры быў залічаны пасьля галявой перадачы ў матчы супраць «Вініпэг Джэтс» 17 лютага. Гэта адбылося ў 369-й гульні хакеіста ў НХЛ, што ўраўнала яго з Сыдні Кросьбі як восьмага паводле хуткасьці гульца, які дасягнуў гэтай адзнакі[22]. Праз чатыры дні ён учыніў чарговы хет-трык і набраў пяць пунктаў у разгромным матчы супраць «Калгары Флэймз», які скончыўся зь лікам 7:1[23]. Паводле вынікаў сэзону ён у трэці раз атрымаў трафэй Арта Роса.

Макдэйвід пачаў сэзон 2021—2022 гадоў з 17-матчавай сэрыі з набранымі пунктамі, якая скончылася 23 лістапада 2021 году ў матчы супраць «Далас Старз». Спартовец завяршыў сэзон з 44 галамі, 79 перадачамі і 123 пунктамі ў 80 гульнях, забясьпечыўшы сабе чацьверты ў кар’еры трафэй Арта Роса[24]. 12 кастрычніка 2022 году ў час першага матчу сэзону 2022—2023 гадоў супраць «Ванкувэр Кэнакс» Макдэйвід аформіў хет-трык і павялічыў сваю агульную колькасьць пунктаў за кар’еру да 700. У сэзоне, які адзначыўся павелічэньнем колькасьці набраных пунктаў агулам у лізе, канадзец зноў трымаў лідэрства ў лізе паводле пунктаў ад самага пачатку, на гэты раз праводзячы галы з самым высокім тэмпам у сваёй кар’еры да гэтага часу[25][26][27]. 21 лютага 2023 году ў гульні супраць «Філадэлфіі Флаерз» Макдэйвід набраў 800 пунктаў за кар’еру, што сталася пятым паводле хуткасьці паказьнікам сярод усіх гульцоў у гісторыі лігі[28]. 1 сакавіка ён запісаў пяты запар матч зь як найменш чым з двума галамі, стаўшы толькі пятым гульцом у гісторыі НХЛ, якія зрабілі гэта[29]. Затым 22 сакавіка ён упершыню ў сваёй кар’еры дасягнуў адзнакі ў 60 галоў, пацэліўшы пераможны гол у авэртайме супраць «Арызоны Каётыз». Ён скончыў сэзон з 64 галамі і 153 пунктамі, выйграўшы свой пяты і трэці запар трафэй Арта Роса ды ўпершыню быў ушанаваны трафэем Марыса Рышара.

6 кастрычніка 2025 году хакеіст узгодніў чарговае падаўжэньне кантракту з «Ойлерз» за сярэднюю гадавую плату ў 12,5 мільёнаў даляраў[30].

  1. 1 2 https://nhl-hockey.fandom.com/wiki/Connor_McDavid
  2. https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1605/Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
  3. Strang, Katie. Connor McDavid goes No. 1 to Oilers; Sabres get Jack Eichel at No. 2 // ESPN, 06.2015 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  4. Van Diest, Derek. No. 1 pick McDavid agrees to first contract with Oilers // National Hockey League, 07.2015 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  5. Greenberg, Neil. The Oilers wasted Connor McDavid’s entry-level contract. Is a roster blow-up next? // The Washington Post, 01.2018 г. Архіўная копія ад 03.2019 г.
  6. Rosen, Dan. McDavid impressive if not spectacular in NHL debut // National Hockey League, 10.2015 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  7. Oilers forward McDavid scores first NHL goal // National Hockey League, 10.2015 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  8. Van Diest, Derek. Oilers' McDavid has fractured clavicle, out months // National Hockey League, 11.2015 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  9. Connor McDavid: 'It’s good to feel normal again' // ESPN, 01.2016 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  10. Shapiro, Sean. Connor McDavid gets first hat trick, Oilers win // National Hockey League, 11.2016 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  11. Wescott, Chris. McDavid in elite company // National Hockey League, 01.2017 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  12. O’Brien, James. Connor McDavid hits the 100-point mark, scores OT-winner (or did he?) // NBC Sports, 01.2017 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  13. Van Diest, Derek. Connor McDavid gets 100th point, Oilers top Canucks // National Hockey League, 04.2017 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  14. Connor McDavid signs eight-year, $100 million extension with Oilers // National Hockey League, 07.2017 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  15. Van Diest, Derek. McDavid scores hat trick in Oilers victory // National Hockey League, 10.2017 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  16. Connor McDavid scores four as streaking Oilers drub Lightning // USA Today, 02.2018 г. Архіўная копія ад 04.2018 г.
  17. Blinn, Michael Connor McDavid Wants to Score More in Fourth Season With Oilers // Sports Illustrated. — 08.2018.
  18. Facts and Figures: McDavid overtakes 300-point milestone // National Hockey League, 12.2018 г. Архіўная копія ад 04.2019 г.
  19. Staples, David. The mystery of Connor McDavid's knee injury and recovery finally solved // Edmonton Journal, 01.2020 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  20. Facts and figures: McDavid, Draisaitl make history for Oilers // National Hockey League, 11.2019 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  21. Van Diest, Derek. McDavid scores hat trick, Oilers defeat Canucks to split two-game set // National Hockey League, 01.2021 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  22. Campbell, Tim. McDavid scores 500th NHL point with assist for Oilers, equals Crosby // National Hockey League, 02.2021 г. Архіўная копія ад 01.2022 г.
  23. Van Diest, Derek. McDavid has five points, Oilers score seven in win against Flames // National Hockey League, 02.2021 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  24. McDavid gets Art Ross Trophy again; Matthews gets Rocket Richard // National Hockey League, 05.2022 г. Архіўная копія ад 05.2022 г.
  25. Blair, Scott (01.2023) Connor McDavid Can Join Legendary 150-Point Club. The Hockey Writers. Архіўная копія ад 01.2023 г.
  26. Schram, Carol (12.2022) As Scoring Rises In The NHL In 2022-23, Connor McDavid Raises The Bar Again Архіўная копія ад 01.2023 г.
  27. Handing out NHL midseason awards: Connor McDavid the runaway MVP. Sportsnet (12.2022). Архіўная копія ад 01.2023 г.
  28. Oilers' Connor McDavid becomes fifth-fastest player to reach 800 points. Sportsnet (02.2023). Архіўная копія ад 03.2023 г.
  29. Oilers welcome Ekholm to Edmonton in style, topple Maple Leafs 5-2. Edmonton Journal (03.2023). Архіўная копія ад 03.2023 г.
  30. McDavid signs 2-year, $25M extension with Oilers. ESPN.com (06.10.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]