Кольна (Гомельская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Кольна (Жыткавіцкі раён)»)
| Кольна, трансьліт. Koĺna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жыткавіцкі |
| Сельсавет | Руднянскі |
| Першыя згадкі | 1582 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 127 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°07′43″ пн. ш. 27°54′15″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 711 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2353 |
| Паштовы індэкс | 247982 |
| СААТА | 3216840031 |
| Нумарны знак | 3 |
| Кольна на мапе Беларусі ± Кольна | |
Ко́льна[1] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, каля аўтадарогі Жыткавічы — Столін (Р88). Кольна ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Руднянскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У летапісных крыніцах Кольна вядома з 1582 году. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Кольна згадваецца на мапах Regni Poloniae Magnique Ducatus, Lithuaniae, 1739; Poloniae Regnum ut et Magni Ducat. Lithuaniae Accuratiss. Delin; Magni Ducatus Lithuaniae. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
З 27 лістапада 2009 году зьяўляецца цэнтрам Руднянскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1908 год — хутар: 760 жыхароў; 1994 год — вёска: 260 двароў, 654 жыхары; 1999 год — 792 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 711 жыхароў
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паблізу Кольна ёсьць балота Вятлішча.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы: Гагарына, Калгасная, Кастрычніцкая, Колцавая, Паўночная, Пралетарская, Савецкая, Садовая, Сацыялістычная.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 181
- ^ «О переносе административного центра Рудненского сельсовета». Решение Житковичского районного Совета депутатов от 27 ноября 2009 г. № 265(недаступная спасылка) (рас.)