Перайсьці да зьместу

Кодэкс Станіслава Аўгуста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ко́дэкс Станісла́ва А́ўгуста — праект кадыфікацыі цывільнага, крымінальнага і працэсуальнага права I Рэчы Паспалітай. Названы паводле ініцыятара ўкладаньня караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Дзейнае права ў Рэчы Паспалітай не было кадыфікавана з прычыны супраціву шляхты, якая асьцерагалася ўзмацненьня ўлады караля (хоць колькі разоў былі спробы пераадолець супраціў сойму). Разам з пачаткам паседжаньняў Чатырохгадовага Сойму зьявіўся плян кадыфікацыі дзейнага права. Для падрыхтоўкі кодэксу у 1789 была створаная камісія на чале з камянецкім біскупам Адамам Красінскім.

Пасьля прыняцьця Ўрадавага закону 3 траўня была выдадзеная Соймавая дэклярацыя 5 траўня, якая абвясьціла прыняты закон адзінай крыніцай права. Гэта азначала спыненьне дзеяньня ў тым ліку і Статуту Вялікага Княства Літоўскага.

Паслы ад ВКЛ выступілі супраць скасаваньня аўтаноміі і 28 чэрвеня дамагліся стварэньня асобных для двух дзяржаваў камісіяў для падрыхтоўкі кодэксаў цывільнага і крымінальнага права. Камісію для Кароны ачоліў Гуга Калантай), а для Літвы — біскуп інфлянцкі Юзэф Казімер Касакоўскі.

У склад камісіяў уваходзілі прафэсары права, пісары і сябры сойму, між іншага:

Камісіі ня здолелі завяршыць сваю працу з прычыны выбуху вайны з Расеяй, таму кодэкс так і не набыў моцы. Камісія ВКЛ падрыхтавала толькі праекты законаў аб трыбунальскіх і земскіх судах.

Праект меў прагрэсіўны характар. Паводле яго права заставалася фэўдальным, аднак ужо ўключала асобныя капіталістычныя элемэнты. Захоўваўся саслоўны падзел грамадзтва, аднак працягваліся і разьвіваліся рэформы Чатырохгадовага Сойму, напрыклад:

  • забясьпечвалася прававая абарона сялянаў
    • прадугледжвалася абмежаваная асабістая свабода і неадарванасьць ад зямлі
    • прымалася правіла трыманьня дамоваў між панам і падданымі
  • для сялянаў уводзіўся дзяржаўны суд
  • намервалася абмежаваць самавольства фэўдалаў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]