Перайсьці да зьместу

Ковэнтры Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ковэнтры Сіці
Поўная назва па-ангельску: Coventry City Football Club
Заснаваны 13 жніўня 1883
Горад Ковэнтры, Ангельшчына
Стадыён Рыка-арэна
Умяшчальнасьць: 32 609
КіраўнікDoug King[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2025—2026 Футбольная ліга, 1 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ccfc.co.uk (анг.)

«Ковэнтры Сіці» (па-ангельску: Coventry City F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Ковэнтры. Клюб атрымаў мянушку «Нябесна-блакітныя» праз клюбныя колераў, якія займалі важнае месца цягам усёй гісторыі, а кашулі з такім колерам бесьперапынна выкарыстоўваюцца з 1962 году[1]. У прамежак з 1967 па 2001 гады, то бок 34 сэзоны запар, «Ковэнтры» спаборнічаў у найвышэйшым дывізіёне, а ў 1992 годзе клюб стаў адным зь сябраў-сузаснавальнікаў Прэм’ер-лігі.

Каманда «Сынгерз» сэзону 1985—1986 гадоў.

«Ковэнтры Сіці» быў заснаваны ў 1883 годзе як футбольны клюб «Сынгерз» пасьля сустрэчы Ўільяма Стэнлі і сямі калегаў з кампаніі «Сынгер Сайкл» у гатэлі Лорд Эйлзфард Ін у Гілфілдсе. Гэта быў адзін зь некалькіх клюбаў XIX стагодзьдзя, павязаных з роварнымі фабрыкамі Ковэнтры, а заснавальнік кампаніі Джордж Сынгер быў прызначаны першым прэзыдэнтам[2]. У 1884 годзе «Сынгерз» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі акругі Бірмінггэму. У першыя сэзоны ў іх не было сталага складу футбалістаў, а часам і абсталяваньня, напрыклад, сеткі на браму. «Сынгерз» сталі прафэсіяналамі ў 1892 годзе і ў 1894 годзе далучыліся да Бірмінггэмскай і акруговай лігі, спаборнічаючы з моцнымі рэзэрвовымі камандамі рэгіёну, як то з «Астан Вілай». Жыхары Ковэнтры, не павязаныя з роварнай кампаніяй, пачалі заўзець за клюб, і ў 1898 годзе ён быў перайменаваны ў «Ковэнтры Сіці». Гайфілд-Роўд адкрыўся ў 1899 годзе, але ягонае будаўніцтва выклікала фінансавы крызіс і наступныя спрэчкі з гульцамі аб заробках. Клюб стаў таварыствам з абмежаванай адказнасьцю ў ліпені 1907 году, а ў наступным сэзоне каманда дасягнула пэўнага посьпеху, упершыню дакрочыўшы да першага раўнду Кубка Ангельшчыны, перш чым дружына была выбітая «Крыстал Пэлас»[3][4]. У 1908 годзе «Ковэнтры» далучыўся да Паўднёвай лігі, якая на той час была трэцім паводле моцы ангельскім дывізіёнам.

У 1919 годзе «Ковэнтры Сіці» пасьпяхова надаў заяўку на ўступ у Футбольную лігу, у выніку чаго клюб запрасілі ў Другі дывізіён на сэзон 1919—1920 гадоў. Рыхтуючыся да старту ў лізе, клюб інвэставаў у новых гульцоў і павялічыў умяшчальнасьць Гайфілд-Роўду да 40 тысяч чалавек. 1920-я гады былі няўдалымі, у 1928 годзе заўзятары нават ушчалі беспарадкі, спрабуючы дамагчыся ліквідацыі клюбу. У тым жа годзе была зафіксаваная найгоршая наведвальнасьць клюбу ў гісторыі, гэтак на матчы супраць «Крыстал Пэлас» былі прысутныя толькі 2059 гледачоў[5]. Акрамя дрэннай гульні на полі, да канца 1920-х гадоў клюб сутыкнуўся зь фінансавымі цяжкасьцямі, бо быў вымушаны спадзявацца на збор сродкаў ад заўзятараў і грашовыя ўліваньні ад Дэйвіда Кука, які стаў прэзыдэнтам клюбу. Наступнае дзесяцігодзьдзе было больш пасьпяховым. Прызначэньне Дэрыка Робінза старшынём у 1958 годзе і Джымі Гіла трэнэрам у 1961 годзе паклала пачатак «блакітнай рэвалюцыі» ў клюбе[6]. Гіл зьмяніў колер і мянушку формы клюбу, прасунуў песьню «Блакітнае неба» ў якасьці гімну ды распрацаваў перадматчавую забаўляльную праграму[7]. Атрымаўшы грашовую падтрымку ад Робінза, Гіл прывёў «Ковэнтры» да перамог у Трэцім і Другім дывізіёнах у 1964 і 1967 гадах адпаведна, упершыню прасунуўшыся ў найвышэйшы дывізіён.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Ямайкі Аб Ітан Пінак Edit this on Wikidata 1993
3 Сьцяг Ўэйлзу Аб Джэй Дасылва Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бобі Томас Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэк Рудані Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Мэт Граймз Edit this on Wikidata (капітан) 1995
7 Сьцяг Японіі ПА Тацухіра Сакамота Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Ганы ПА Калеб Ірэнк’і Edit this on Wikidata 2006
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эліс Сымз Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эфран Мэйсан-Кларк Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг ЗША Нап Гаджы Райт Edit this on Wikidata 1998
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Стывэн Мфуні Edit this on Wikidata (ар. Ман. Сіці) 2008
13 Сьцяг Ангельшчыны Бр Бэн Ўілсан Edit this on Wikidata 1992
14 Сьцяг Нігерыі Нап Тайва Авоньі Edit this on Wikidata 1997
16 Сьцяг Нігерыі ПА Фрэнк Аньека Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Францыі Нап Люм Чаўна Edit this on Wikidata 2003
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Ангельшчыны Бр Карл Рашўарт Edit this on Wikidata 2001
20 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кейн Кесьлер-Гайдэн Edit this on Wikidata 2002
21 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэйк Бідўэл Edit this on Wikidata 1993
22 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джоэл Латыбадыер Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Ганы Нап Брэндан Томас-Асантэ Edit this on Wikidata 1998
24 Сьцяг Швайцарыі Аб Арэль Амэнда Edit this on Wikidata 2003
25 Сьцяг Ангельшчыны Бр Дэніел Бэнтлі Edit this on Wikidata 1993
26 Сьцяг Ангельшчыны Аб Люк Ўулфэндэн Edit this on Wikidata 1998
27 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Мілян ван Эвэйк Edit this on Wikidata 2000
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джош Экэлз Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Даніі ПА Віктар Торп Edit this on Wikidata 1999
34 Сьцяг Францыі Нап Ян Гбао Edit this on Wikidata 2001
38 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Густава Гамэр Edit this on Wikidata 1997
49 Сьцяг Гвінэі Нап Сыдыкі Шэрыф Edit this on Wikidata 2006
  1. ↑ Coventry City - Historical Football Kits. Historical Kits.
  2. ↑ Gibbons, Duncan. Revealed: The Blitzed pub where Coventry City were born // Coventry Telegraph, 24.11.2012 г. Архіўная копія ад 10.04.2023 г.
  3. ↑ CCFC Company and Group Structures. Sky Blue Trust. Архіўная копія ад 20.01.2021 г.
  4. ↑ England FA Challenge Cup 1907–1908. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Архіўная копія ад 24.09.2015 г.
  5. ↑ Brown, Jim (17.08.2013) Jim Brown: Goals galore but a record low gate for first Coventry City 'home' game at Sixfields. Coventry Telegraph.
  6. ↑ McCartney, Aidan. Look: Jimmy Hill and the Sky Blue Revolution – 1961 to 1967 // Coventry Telegraph, 02.12.2015 г. Архіўная копія ад 10.04.2023 г.
  7. ↑ Club History. Coventry City F.C.. Архіўная копія ад 10.04.2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]