Курця-Вэке

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Княскі двор (Бухарэст)»)
Курця-Вэке і помнік Уладу Цэпэшу

Ку́рця-Вэ́ке (па-румынску: Curtea Veche — Стары двор), або Княскі двор (па-румынску: Curtea Domnească din Bucureşti) — ансамбль пабудоваў у Бухарэсьце пры палацы кіраўнікоў Валахіі і Румыніі. Улучае ў сябе таксама царкву Курця-Вэке — храм Сьв. Антона і двор Ганул-люі-Манук.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XV стагодзьдзя Ўлад III Цэпэш пабудаваў на месцы ўмацаваньняў XIV стагодзьдзя фартэцыю, у якой 20 верасьня 1459 году быў падпісаны афіцыйны дакумэнт, у якім упершыню згадваецца Бухарэст.

Праз стагодзьдзе гаспадар Мірча Чабанул пабудаваў у фартэцыі царкву Сьвятога Антона, у якой пазьней каранаваліся кіраўнікі Румыніі. Цяпер гэта найстарэйшая царква Бухарэсту. У XVIII стагодзьдзі межы фартэцыі пашырыліся, на загад кіраўніка Аляксандра Іпсылянты быў пабудаваны палац для ваяводаў, а фартэцыю сталі называць Стары двор.

Археалягічныя раскопкі, якія праводзіліся на месцы фартэцыі з 1953 году, дазволілі зрабіць зь ейных руінаў музэй на вольным паветры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Curtea Vecheсховішча мультымэдыйных матэрыялаў