Перайсьці да зьместу

Клінгонская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клінгонская Вікіпэдыя
Тып колішні разьдзел Вікіпэдыі[d]
Даступныя мовы клінгонская мова[d]
Уладальнік ФВМ
Пачатак працы чэрвень 2004
Канец працы жнівень 2005

Клінго́нская Вікіпэ́дыя — колішні разьдзел Вікіпэдыі клінгонскай мовай, які існаваў у 2004—2005 роках.

Клінгонская Вікіпэдыя заснаваная 27 траўня 2004 року ды закрытая на наступны ж дзень[1]. Пасьля падтрымкі з боку Джымі Ўэйлза[2] было вырашана аднавіць дзейнасьць разьдзелу. Тым ня меней, спрэчкі пра мэтазгоднасьць ягонага існаваньня не суціхлі, і ўжо ў лістападзе 2004 року Джымі Ўэйлз зьмяніў сваю думку, выказаўшыся на сходзе Рады Вікімэдыі: „Клінгонская мае памерці!“[3]

У жніўні 2005 року на запыт Джымі Ўэйлза клінгонская Вікіпэдыя была закрытая[4]. На той момант мела 71 артыкул і 17 зарэгістраваных удзельнікаў, зь якіх чацьвёра адміністратараў. Ад сьнежня 2006 разьдзел клінгонскай мовай адкрыўся ў Wikia (цяпер Fandom).

  1. Müller, André (28 траўня 2004) Klingon Wikipedia (анг.) [Wikipedia-l]. Wikipedia-l mailing list. Праверана 14 сакавіка 2026 г.
  2. Wales, Jimmy (31 траўня 2004) Klingon Wikipedia (анг.) [Wikipedia-l]. Wikipedia-l mailing list. Праверана 14 сакавіка 2026 г.
  3. Open Board meeting, November 2004 (анг.) Meta-Wiki. Wikimedia (6 лістапада 2004). Праверана 14 сакавіка 2026 г.
  4. Vibber, Brion (7 жніўня 2005) Klingon Wikipedia locked (анг.) [Wikipedia-l]. Wikipedia-l mailing list. Праверана 14 сакавіка 2026 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]