Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў
53°37′04″ пн. ш. 31°54′35″ у. д.HGЯO
| «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» | |
| Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 11 лістапада 1988 (37 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | Міністэрства хлебапрадуктаў Беларускай ССР |
| Уласьнікі | Магілёўскі аблвыканкам (9%)[1] |
| Краіна | Беларусь |
| Разьмяшчэньне | Магілёўская вобласьць |
| Адрас | Клімавічы, Элеватарная вуліца, дом 1[2] |
| Ключавыя фігуры | Валер Дворкін (кіраўнік), Яўген Марозаў (галоўны інжынэр)[3] |
| Галіна | харчовая прамысловасьць |
| Прадукцыя | мука і паўфабрыкаты зь яе, пшанічныя шматкі, манныя крупы, вотруб'е, рапсавы алей, камбікорм |
| Абарачэньне | ▲111 млн рублёў (2024 год[4]; 32,1 млн $)[5] |
| Апэрацыйны прыбытак | ▲3,65 млн рублёў (2024 год; 1,05 млн $) |
| Чысты прыбытак | ▼151 тыс. рублёў (2024 год; 43,4 тыс. $) |
| Аўдытар | Мікалай Семянковіч (Смаргонь) |
«Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» — харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1988 году ў Магілёўскай вобласьці.
На 2025 год «Клімавіцкі КХП» вырабляў пад беларускамоўным таварным знакам «Далоні» для хлебапякарнай прамысловасьці пшанічную муку найвышэйшага, 1-га і 2-га гатункаў, шатраваную і сеяную жытнюю муку, а таксама манныя крупы і пшанічныя зародкавыя шматкі. Для патрэбаў жывёла- і птушкагадоўлі выпускаў поўнарацыённыя камбікармы ў рассыпным і грануляваным выглядзе, а таксама ў выглядзе крупкі з гранулаў. Сярод іншага, вырабляў бялкова-вітамінна-мінэральны дадатак (БВМД) для жывёлаў, меў вытворчасьць рапсавага алею, а ў Крычаве лінію фасоўкі крупаў[6].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2025 год «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» вырабляў пад беларускамоўным таварным знакам «Далоні»:
- 2 віды хлебапякарнай жытняй мукі ў папяровых пакунках па 2 кг і мяхах па 45 кг — шатраваную (8,9 % бялку) для заварнога цеста і квасу, а таксама сеяную (6,9 % бялку) бяз збожжавай абалонкі для больш пышнага формавага і подавага хлеба[7];
- 4 найменьні пшанічнай мукі ў папяровых пакунках па 1, 2 і 5 кг, мяхах па 45 і 50 кг — найвышэйшага гатунку М54-25 і М54-28 (тонкага памолу) для ласункаў і падліваў, першага гатунку М36-27 для цягучага цеста няздобнай выпечкі і другога гатунку М12-25 (10,6 % бялку) для няздобных мучных вырабаў[8];
- 10 найменьняў мучных паўфабрыкатаў — аладкі, булачка, хрушчы, піца, пшанічна-жытні і тоставы хлеб, печыва, манны пірог, налісьнікі і пончыкі[9];
- манныя крупы для кашы, суфле і біточкаў[10];
- пшанічныя зародкавыя шматкі[11];
- жытняе і пшанічнае вотруб'е[12];
- 2 віды нерафінаванага рапсавага алею — харчовы (маркі Р) і тэхнічны (маркі Т)[13];
- 15 найменьняў камбікармоў, у тым ліку:
- 9 найменьняў для курэй — куранятаў мясных кросаў (22 % бялку) векам да 10 дзён (ПК-5-1), 11—24 дзён (ПК-5-2) і звыш 24 дзён (ПК-6), рамонтнага маладняку яечных кросаў (17,5 % бялку) векам да 5 тыдняў (ПК-2-1), 5—10 тыдняў (ПК-2-2) і 10—17 тыдняў (ПК-3), яечных кросаў (15,5 % бялку) векам 17—40 тыдняў (ПК-1-14), 40—60 тыдняў (ПК-1-15) і звыш 60 тыдняў (ПК-1-16)[14];
- 5 найменьняў для сьвіней — парасятаў векам 43—60 дзён (СК-16) і 61—104 дні (СК-21), халастых і паросных мацёраў (СК-1), адкорму сьвіней (СК-26) і адкорму сьвіней да тоўстага стану (КК-55) з 11 % бялку[15];
- камбікорм-канцэнтрат для дарослых трусоў (КК-92) у поліпрапіленавых мяхах па 5, 10, 30 і 40 кг з 13 % бялку[16].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1983 годзе міністар нарыхтовак Беларускай ССР Аляксандар Калітка і начальнік Магілёўскай абласной управы нарыхтовак Цімафей Казлоўцаў узгаднілі з кіраўніцтвам Клімавіцкага раёну пачатак будаўніцтва «Клімавіцкага камбінату хлебапрадуктаў». У лістападзе 1988 году запусьцілі 1-ы комплекс хлебапрыемнага прадпрыемства, які ўлучаў млын магутнасьцю 500 т за содні і элеватар ёмістасьцю 27 000 т збожжа. 11 лістапада 1988 году Міністэрства хлебапрадуктаў Беларускай ССР зацьвердзіла Загад № 125, якім «Клімавіцкае хлебапрыёмнае прадпрыемства» пераўтварылі ў «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». 31 сьнежня 1989 году ўвялі ў дзеяньне 2-і комплекс у складзе сілавога корпусу № 2, элеватара на 27 000 т са збожжасушылкай ДСП-34, чыгуначнымі пад’язнымі шляхамі і інтэрнатам на 245 месцаў. 30 сьнежня 1992 году запусьцілі 3-і комплекс ў складзе камбікормавага заводу прадукцыйнасьцю 420 т за содні. 29 сьнежня 2000 году Магілёўскі абласны камітэт кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі зацьвердзіў Загад № 173, якім пераўтварыў дзяржаўнае прадпрыемства ў адкрытае акцыйнае таварыства[17].
У 2008 годзе запусьцілі лінію фасоўкі мукі ў пакеты па 1–2 і 5 кг з прадукцыйнасьцю 2 т за гадзіну. У жніўні 2008 году запрацавала безадкідную лінію алейных культураў. 1 лістапада 2008 году ўвялі ў дзеяньне прэсгранулятар ГТ-500 для складнікаў камбікармоў. Увосень 2011 году змантавалі збожжасушыльны комплекс зьмяшчальнасьцю 20 000 т, які складаўся з 8 ёмістасьцяў па 2500 т кожная і збожжасушылкі прадукцыйнасьцю 40 т за гадзіну. Таксама ўвосень 2011 году зампусьцілі лінію рапсавага алею прадукцыйнасьцю 60 т за содні пры выхадзе 33 % алею. У 2012 годзе ўсталявалі лінію грануляваньня прадукцыйнасьцю 18 т/гадзіна. У 2015 годзе паставілі ўстаноўку мікрадазаваньня 12 складнікаў. У 2016-м пабудавалі модульную кацельню паравытворчасьцю 3 т/гадзіна і ўсталявалі кацёл магутнасьцю 720 кіляватаў на мясцовых відах паліва. Таксама ў 2016 годзе ў Дзяржаўны рэестар таварных знакаў і знакаў абслугоўваньня Беларусі ўнесьлі беларускамоўны гандлёвы знак «Далоні»[18], які стварылі ў чэрвені 2015 году[19].
У 2017 годзе ўсталявалі мясцовыя фільтры 2-й чаргі на камбікормавым заводзе. У 2018 годзе паставілі лінію экструдаваньня на камбіформавым заводзе, а таксама аўтаматызавалі струменева-перавозачную лінію і перакатку збожжа на элеватары № 2[18]. У 2023 годзе ў Клімавіцкім раёне узьвялі рэпрадуктар на 3600 мацёраў[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьвесткі пра акцыйнае таварыства і яго дзейнасьць на 2024 год (рас.) // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 4 сакавіка 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Кантакты // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Графік прыёму грамадзянаў // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Справаздача аб прыбытках і стратах па стане на 2024 год (рас.) // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 4 сакавіка 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2024 (3,4735 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2024 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Аб кампаніі // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Мука жытняя хлебапякарная сеяная «Далоні» // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Мука // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Харчовыя канцэнтраты і крупы // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Крупы манныя «Далоні» марка М // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Шматкі «Далоні» пшанічныя зародкавыя // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Вотруб'е (рас.) // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 16 ліпеня 2025 г.
- ↑ Рапсавы алей // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Для кармленьня курэй // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Для кармленьня сьвіней // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Камбікорм-канцэнтрат КК-92 для дарослых трусоў // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Гісторыя // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- 1 2 Якасьць і інавацыі // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ АБ. На Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў пачалі беларусізацыю // Беларуская служба Радыё «Свабода», 4 чэрвеня 2015 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
- ↑ Алена Кукшынская. Сучасны сьвінакомплекс пабудуюць у Клімавіцкім раёне // Газэта «Беларусь сёньня», 20 студзеня 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пытаньне-адказ // ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 17 ліпеня 2025 г.
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |