Клявіца (Гарадзенская вобласьць)
| Клявіца, трансьліт. Kliavica | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ашмянскі |
| Сельсавет | Граўжышкоўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 131 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°17′25″ пн. ш. 25°44′32″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1593 |
| Паштовы індэкс | 231113 |
| Нумарны знак | 4 |
| Клявіца на мапе Беларусі ± Клявіца | |
Кляві́ца[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавету. Вёска разьмешчана ў пагранічнай зоне[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў ХIХ ст. Умястоўскім.
Касьцёл сьв. Антонія быў узьведзены Ўмястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвіліскай парафіі (цяпер Летува) у якасьці філіяльнага (у другой палове ХIХ ст. капліца была далучана да сурвіліскай парафіі Вішнеўскага дэканату). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязьвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзьбітэрыем. Праваруч ад уваходу стаяла званіца, абнесеная бярвяной агароджай. Руіны касьцёлу захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёньня ацалелі толькі парослыя хмызьняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосьце на поўдзень за вёскай, зьлева ад шашы на Летуву.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 131 чалавек[1]
- 1999 год — 239 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайне
- Каталіцкая капліца
- Крыж на скрыжаваньні дарог
- Крыж на скрыжаваньні дарог
- Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайне
- Капліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92
- ↑ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт дзяржаўнага пагранічнага камітэту РБ
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Клявіца (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў