Бабілён (клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Бабілён» — клюб перакладчыкаў, заснаваны ў Менску 29 траўня 1986 году з мэтай актывізацыі перакладніцкай дзейнасьці і пашырэньня ролі перакладу ў беларускай культуры дзеля ўпісаньня яе ў эўрапейскі і сусьветны кантэкст.

Клюб супрацоўнічаў зь літаратурным аб’яднаньнем «Тутэйшыя» і з сэкцыяй перакладу Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. На сходах Клюбу абмяркоўваліся тэарэтычныя і практычныя праблемы перакладу, а пазьней і надзённыя пытаньні беларускай культуры, гісторыі, філязофіі, культуралёгіі. На II-м Вальным сойме ў студзені 1989 году Бабілён далучыўся да Канфэдэрацыі беларускіх суполак. Сярод актыўных удзельнікаў — Ігар Бабкоў, Лявон Баршчэўскі, Юры Вашкевіч, Алесь Жлутка, Алесь Істомін, А.Мароз, Мікола Матрунчык, Мікола Раманоўскі, Генадзь Сагановіч, Зьміцер Саўка, Сяргей Шупа (прэзыдэнт).

Пасьля спыненьня дзейнасьці Клюбу ў 1989 годзе ягоныя сябры заснавалі або спрычыніліся да заснаваньня шэрагу навуковых і культурных суполак і праектаў — Беларускага Навукова-Гуманітарнага Таварыства, Беларуска-Кельцкага Зьвязу, «Эўрафоруму».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]