Перайсьці да зьместу

Клеман Наэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клеман Наэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся3 траўня 1997(1997-05-03) (29 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыягарналыжнік
Узнагароды і мэдалі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну

Клема́н Наэ́ль (па-француску: Clément Noël; 3 траўня 1997 году) — францускі гарналыжнік, які спэцыялізуецца на слаламе. Алімпійскі чэмпіён 2022 году.

Запачаткаваў выступы на этапах Кубку сьвету ў лістападзе 2016 году ў фінскім Леві. 26 сакавіка 2017 году стаў чэмпіёнам краіны па слаламе ў элітнай клясе, а ў канцы год 10 сьнежня 2017 году на трасе ў Валь-д’Ізэр набраў свае першыя пункты ў Кубку сьвету, заняўшы 20-ы радок у слаламе. 21 студзеня 2018 году ўпершыню трапіў у дзясятку найлепшых, заняўшы восьмае месца ў слаламе ў Кіцбюэлі.

На этапе Кубка сьвету ў 2023 годзе.

20-гадовы Наэль выступіў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане і заняў чацьвертае месца ў слаламе, саступіўшы ўсяго 0,04 сэкунды бронзаваму прызэру Міхаэлю Мату. Гарналыжнік таксама выступаў у камандных спаборніцтвах, дзе французы дакрочылі да паўфіналу, але спачатку саступілі швайцарцам, а затым у барацьбе за трэці радок былі пераможаныя нарвэжцамі. 13 студзеня 2019 году ўпершыню ўзьняўся на подыюм на этапах Кубка сьвету, што адбылося ў Адэльбадэне, дзе ён паказаў другі час паводле суме дзьвюх спробаў у слаламе. 20 студзеня 2019 году ў швайцарскім Вэнгене ўпершыню перамог на этапе Кубку сьвету, хутка зрабіўшы тое самае двойчы да канца сэзону. У выніку француз скончыў сэзон на другім месцы ў заліку слаламу. У наступныя тры сэзоны стала фінішаваў паводле вынікаў на другім радку слаламнай клясыфікацыі. Пры гэтым спартовец стала зьяўляюся на подыюмах.

16 лютага 2022 году здабыў залаты мэдаль у слаламе на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне[2]. У першай спробе Наэль быў шостым паводле часу, але ў другой апярэдзіў усіх канкурэнтаў. Найбліжэйшы супернік Яганэс Штрольц быў апярэджаны на 0,61 сэкундаў. У выніку Наэль стаў адзіным французам, які разжыўся золатам у гарналыжным спорце на гульнях. У сэзоне 2023—2024 гадоў ня здолеў узяць аніводнай перамогі на этапах Кубка сьвету, але ў наступным сэзоне чатыры разы запар у сваіх выступах перамагаў на этапах Кубка сьвету. Паводле вынікаў сэзону ўпершыню трапіў у першую дзясятку ў агульным заліку.

На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Заальбах-Гінтэрглеме Наэль лідаваў у слаламе пасьля першай спробы, але сышоў з дыстанцыі ў другой.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]