Клеман Грэнье
| Клеман Грэнье | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 студзеня 1991[1][2] (35 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2018 | Алімпік Ліён | 154 (18) |
| 2017 | → Рома | 6 (0) |
| 2018 | Генгам | 15 (5) |
| 2018—2021 | Рэн | 67 (7) |
| 2022—2023 | Мальёрка | 26 (1) |
| 2023—2024 | Расінг Сантандэр | 24 (1) |
| Зборныя | ||
| 2013—2014 | Францыя | 5 (0) |
Клеман Грэнье (па-француску: Clément Grenier; нар. 7 студзеня 1991 году, Ананэ, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца. Мае на рахунку выступы за нацыянальную зборную Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клеман пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе клюбу з роднага гораду. У ліпені 2002 году пераехаў у Ліён, дзе ён уступіў у моладзевую акадэмію «Алімпіку». Паказваў добры прагрэс, у сэзоне 2007—2008 гадоў да Клемана праяўлялі цікавасьць такія клюбы, як лёнданскі «Арсэнал», мадрыдзкі «Рэал» і мілянскі «Інтэр», а сам гулец атрымаў мянушку «новы Кака». Нягледзячы на зацікаўленасьць, 15 траўня 2008 году Грэнье, разам зь іншымі гульцамі рэзэрву падпісаў свой першы прафэсійны кантракт тэрмінам да 2011 году, які пазьней падоўжыў.
24 верасьня 2009 году Клеман быў заяўлены ў першую каманду для гульні ў чэмпіянаце Францыі супраць «Тулюзы», дзе й адбыўся ягоны дэбют. На 85 хвіліне ён замяніў Бафэтымбі Гаміса.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ліён:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
Рэн:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Алімпік» Ліён
- Статыстыка на L'Equipe
- Статыстыка на LFP.fr
- Статыстыка на UEFA