Клаўс Элсбергс
| Клаўс Элсбергс | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 3 студзеня 1959 |
| Памёр | 5 лютага 1987 (28 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Бацькі | Візма Бэлшавіца |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, перакладнік |
| Мова | латыская мова |
Клаўс Элсьбергс (па-латыску: Klāvs Elsbergs; 3 студзеня 1959, Рыга — 5 лютага 1987, Юрмала) — латыскі паэт і перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын паэткі Візмы Бэлшавіцы. Вывучаў францускую філялёгію ў Латвійскім дзяржаўным унівэрсытэце (1977—1982), працаваў у выдавецтве Liesma («Полымя») і часопісе Avots («Крыніца»). Яго вершы пачалі зьяўляцца ў друку з 1978 году, і пры жыцьці пісьменьніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасьля сьмерці.
Але на радзіме Элсьбергс вядомы ня толькі як выбітны паэт, але як і выдатны перакладчык з францускай, ангельскай і расейскай моваў. Сярод яго перакладчыцкіх здабыткаў — паэзія Гіёма Апалінэра, Поля Элюара, Люі Арагона і раман «Бойня нумар 5» Курта Вонэгута.
Памёр Клаўс Элсьбергс у Юрмале пры нявысьветленых абставінах.
У 1987 годзе ў Латвіі была заснаваная літаратурная прэмія яго імя за найлепшую дэбютную кнігу.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Pagaidīsim ausaino. (1981)
- Bēdas uz nebēdu. (1986)
- Velci, tēti. (1989)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Bibliogrāfija // Elsbergs K. Tīkami rosīgi šļaksti. — Rīga: Enigma, 2000. — 285.—323.lpp. (Informācija par Klāva Elsberga, kā arī viņam veltītām publikācijām.)