Перайсьці да зьместу

Гестаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кестаўт»)
Gistald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geste + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гесталт, Гештаўт, Кестаўт, Кістаўт, Кештаўт, Гестаўд, Гештаўд, Гіштаўт, Гейстаўт, Гейштаўт, Кейстаўт
Вытворныя формы Гаштольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґестаўт»

Гестаўт (Гесталт, Гейстаўт), Кестаўт (Кістаўт, Кешталт, Кештаўт, Кейстаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гештаўт (Гестаўд, Гештаўд, Гіштаўт, Гейштаўт).

Гасьцівалд, Гісталд або Касталд, пазьней Гастальд або Гаштальд (Gastivald, Gistald, Castald, Gastaldius[1], Gastold[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Адпаведнасьць імя Гейстаўт германскаму імю Gistald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гестаўт складаецца з асноваў -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus), якая паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[6], і -тэўд- (-тэўт-, -таўт-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[7]. Такім парадкам, імя Гестаўт азначае «кап’ё роду»[8]. Адзначалася германскае імя Teutgis[9].

Імя Гесталд (Gestold[10]) гістарычна бытавала ў Польшчы: Godefridus filius Gestoldi (1221 год)[11][12].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Gestaut[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кеистовтови, Висбораву братаничю (22 чэрвеня 1415 году[14] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[15]; Gyestolthovy sluszebnemu (1500 год)[16]; Янъ Кгестовтович коморник великого князя (21 лютага 1501 году)[17]; в людей наших, в бортевъ, на имя… а у Онъдрея Кгестовътовича и въ его зятя, у Лаврына (25 ліпеня 1503 году)[18]; Кiesztoltowicz (1503 год)[19]; бояринъ господарьский Вилькомирского повета Богданъ Кейстовтовичь (22 чэрвеня 1520 году)[20]; Мацко Кгеистовтовичъ[21], Ян Кгестовътовичъ[22], Кеистовътъ Миковичъ[23], Миколаи Кестовтовичъ[24], Кгестовтъ Якубович[25] (1528 год); бояре перелайские… Кгейстовтъ Якубович (21 ліпеня 1528 году)[26]; до Яна Кгестовътовича, и до Вихтова Кгестовътовича (21 красавіка 1529 году)[27]; Матиас Кгестовтович (да 1533 году)[28]; з Лепун Ян Кгеистовтович (1533—1535 гады)[29]; Кгестовт Павлович… Виркгин Кгестовтович (1537—1538 гады)[30]; Станиславъ Петровичъ Кгестовтовичъ[31], з села Кгестовтовичовъ[32] (1567 год); пана Станислава Мартиновича Кгейстовта (25 ліпеня 1590 году)[33]; Fabian Giestowt Kłuksztyk[34], Woyciech Sebestianowicz Giestowt, Ławryn Sebestianowicz Giestowt[35], Fabian Giestowt Kłuksztyk z Ginwiła[36] (20 кастрычніка 1655 году); Mateusz Giestawd (1666 год)[37]; Ławryn Giestowt na miejscu Reginy Szymkiewiczówny Sebestianowej Giestowtowej… Anna Lawdańska Giestowtowa wdowa na miejscu Kazimierza Giestowta… Ambrozy Giesztowt… Fabian Giesztowt… Hrehory Giesztowt… Jerzy Giesztowt… Krzysztof Giesztowt… Stefan Giesztowt (1667 год)[38]; Kiesztowt (1670 год)[39]; Stefan Giesztowt[40], na miejscu Malchera Giesztowta z Jamontów[41], Symon Giesztowt[42], Marcin Giesztowt… Kazimierz Giesztowt[43], Stefan Giesztowtt[44], Fabian Giesztowt[45], Jan Giesztowt[46] (1690 год); Martha Giesitowtowna (па 1700 годзе)[47]; Mathias Giezdołd (31 траўня 1755 году)[48]; Magdalena Kistowt (1756 год)[49]; Franciszek Gieszttowtt (1804 год)[50]; Józef Giesztowd (1827 год)[51]; Maciej Gisztowt (1839 год)[52].

З XVI ст. прыдомкам Гейштаф або Гейштаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Бэрнатовічаў гербу ўласнага[55].

Гештаўты Лакянскія (Giesztowt Łokiański) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[56].

Гештаўты (Giesztowt) гербу Гейш — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[57].

Ґейштаўты (Ґейштафты) — літоўскі шляхецкі род[58].

Гешталд (Giesztołd) гербу Ляліва — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[59].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гештаўты.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  2. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 24.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  9. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1431.
  10. Бодуэн-де-Куртенэ И. А. О древне-польском языке до XIV-го столетия. — Лейпциг, 1870. С. 58.
  11. Codex diplomaticus Poloniae. T. 1. — Varsaviae, 1847. P. 24.
  12. Zbiór ogólny przywilejów i spominków Mazowieckich. T. 1. — Warszawa, 1919. S. 207.
  13. GESTAUT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  14. Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
  15. Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  16. Lietuvos Didžiojo Kunigaikščio Aleksandro Jogailaičio dvaro sąskaitų knygos (1494—1504). — Vilnius, 2007. P. 262.
  17. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 565.
  18. Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. С. 166.
  19. Юркенас Ю. О появлении сочетания аl вместо дифтонга аu в литовских древних личных именах // Kalbotyra. Vol. 15, 1967. С. 53.
  20. Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1455.
  21. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 81—82.
  22. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
  23. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
  24. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
  25. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
  26. Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 244.
  27. Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. С. 84.
  28. Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 23.
  29. Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 27.
  30. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 54, 82, 238, 265, 333.
  31. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 575.
  32. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 668.
  33. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 45.
  34. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 297.
  35. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 310—311, 330.
  36. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 321.
  37. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  38. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 85.
  39. Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
  40. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 24.
  41. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 74.
  42. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 98.
  43. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 152.
  44. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 154.
  45. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 161.
  46. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 180.
  47. Mickienė I., Birbilaitė I. Moterų įvardijimas XVIII amžiaus pradžioje: Telšių bažnyčios krikšto metrikų studija // Respectus philologicus. Nr. 19 (24), 2011. P. 161.
  48. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 10. — Вильна, 1879. С. 493.
  49. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  50. Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  51. Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  52. Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  53. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 468.
  54. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 175.
  55. Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 41.
  56. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 272.
  57. Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 284.
  58. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  59. Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.