Перайсьці да зьместу

Кенэт Бэднарэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кенэт Бэднарэк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 кастрычніка 1998(1998-10-14)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет

Ке́нэт Бэдна́рэк (па-ангельску: Kenneth Bednarek; 14 кастрычніка 1998 году) — лёгкаатлет ЗША, які спэцыялізуецца на спрынце, то бок на бегу на кароткія дыстанцыі на 100 і 200 мэтраў. Срэбны мэдаліст летніх Алімпійскіх гульняў 2020 і 2024 гадоў[2], а таксама срэбны прызэр на чэмпіянатах сьвету 2022[3] і 2025 гадоў.

Пачаў займацца лёгкай атлетыкай з другой клясы ў школе. Ягоны вынік у 20,43 сэкундаў былі найлепшымі на 200 мэтраў сярод сярэдніх школаў краіны ў 2018 годзе. Таксама ў гэты час займаўся футболам. На старэйшым курсе ягоныя каманды здабылі перамогі ў чэмпіянаце штату як па лёгкай атлетыцы, гэтак і па футболе. За свае дасягненьні 22 траўня 2019 году Бэднарэк быў названы Спартоўцам тыдня. У ліпені 2019 году далучыўся да каманды Найку, склаўшы прафэсійны кантракт і пачаўшы трэнавацца ў Флорыдзе з былым чэмпіёнам сьвету па спрынце і прызэрам Алімпійскіх гульняў Джастынам Гатлінам. Дзякуючы перамогі Ноа Лайлза ў Дыямэнтавай лізе на дыстанцыі 200 мэтраў, Бэднарэк атрымаў дадатковую квоту ад ЗША, каб узяць удзел у чэмпіянаце сьвету. 10 жніўня 2020 году ў скарочаным сэзоне Бэднарэк займеў найлепшы вынік у сьвеце 19,80+1,0 на турніры ў Флорыдзе. 4 жніўня 2021 году бягун здабыў срэбны мэдаль на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе ў фінале на дыстанцыі на 200 мэтраў з часам 19,68 сэкундаў. 9 верасьня 2021 году ён заваяваў тытул чэмпіёну Дыямэнтавай лігі ў бегу на 200 мэтраў на спаборніцтвах у Цюрыху, перамогшы з часам у 19,70 сэкундаў[4]. 21 ліпеня 2022 году ў Юджыне атлет стаў уладальнікам срэбнага мэдаля ў бегу на 200 мэтраў на чэмпіянаце сьвету 2022 году з часам у 19,77 сэкундаў. У фінале забегу на 200 мэтраў спартовец зноў стаў уладальнікам срэбнага мэдаля з часам у 19,62 сэкунадаў[5]. 1 жніўня 2025 году на чэмпіянаце ЗША па лёгкай атлетыцы на адкрытым паветры лёгкаатлет стаў чэмпіёнам краіны ў бегу на 100 мэтраў, прабегшы дыстанцыю за 9,79 сэкундаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]