Кейля (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кейльскі замак»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Замак
Кейля
Keila vasallilinnus
Keila linnus4.jpg
Краіна Эстонія
Места Кейля
Каардынаты 59°18′14.5″ пн. ш. 24°26′14.7″ у. д. / 59.304028° пн. ш. 24.437417° у. д. / 59.304028; 24.437417Каардынаты: 59°18′14.5″ пн. ш. 24°26′14.7″ у. д. / 59.304028° пн. ш. 24.437417° у. д. / 59.304028; 24.437417
Тып будынка замак
Першае згадваньне 1433 год
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1750 год
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэшткі
Кейля на мапе Эстоніі
Кейля
Кейля
Кейля
Commons-logo.svg Кейля на Вікісховішчы

За́мак Ке́йля (па-эстонску: Keila vasallilinnus) — рэшткі замку ў эстонскім месьце Кейля (павет Хар’ю).

У 1976 року мясцовыя краязнаўцы знайшлі ў зарасьлях на паўднёва-ўсходняй ускраіне парку прастакутны будынак са сьценамі больш чым мэтровае даўжыні. На заходнім рагу будынку захаваліся сьляды круглае вежы. Праведзеныя ў 1970-х і 1990-х раскопкі пацьвердзілі, што даўней на гэтым месцы знаходзілася комплекс абарончых збудаваньняў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меркавана гэта была ўмацаваная сядзіба фэўдала па прозьвішчы Кегель, пабудаваная прыкладна ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Першыя згадкі пра яе адосяцца да 1433 року, калі новы ўласьнік Арнт Кальле прадаў сядзібу Лівонскаму ордэну. Верагодна ў 1470 року, падчас рэстаўрацыі Кейльскай царквы, сядзіба была перабудаваная ў васальны замак: да асноўнага аб’ёму памерам 15х25 м была дабудаваная вежа і нарошчаныя муры. Усе ўмацаваньні былі абкружаныя драўляным вастраколам. У сярэдзіне таксама быў выкапаны калодзеж 4-мэтровай глыбіні.

У часе Лівонскай вайны расейскія войскі спалілі замак (1560). Цягам наступных 60 рокаў замак зьмяніў 11 уласьнікаў.

XVII стагодзьдзе стала эпохай росквіту маёнтку, тут у прамысловых маштабах здабывалі ласося. Паводле швэдзкіх і нямецкіх дакумэнтаў 1686 і 1694 рокаў замак быў двухпавярховы.

У часе Паўночнай вайны 1710 року замак ізноў быў моцна пашкоджаны. У 1750 канчаткова закінуты. Рэшткі падвальных памяшканьняў часткова выкарыстоўваліся яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Паступова руіны зарасьлі, ператварыўшыся ў пагорак.

Цяпер плошча замку расчышчаная, рэшткі муроў закансэрваваныя.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кейля (замак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Eesti kultuurimälestis.jpg Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  21517