Квантавая оптыка
Квантавая оптыка — разьдзел оптыкі, які займаецца вывучэньнем зьяваў, у якіх выяўляюцца квантавыя ўласьцівасьці сьвятла. Да такіх зьяваў адносяцца: цеплавое выпраменьваньне, фотаэфэкт, эфэкт Комптана, эфэкт Рамана, фотахімічныя працэсы, вымушанае выпраменьваньне (і, адпаведна, фізыка лазэраў) і іншыя галіны.
Квантавая оптыка зьяўляецца больш агульнай тэорыяй, чым клясычная оптыка. Асноўная праблема, якая закранаецца квантавай оптыкай — апісаньне ўзаемадзеяньня сьвятла з рэчывам з улікам квантавай прыроды аб’ектаў, а таксама апісаньне распаўсюджваньня сьвятла ў спэцыфічных умовах. Для таго, каб сапраўды вырашыць гэтыя задачы, патрабуецца апісваць і рэчыва (асяродзьдзе распаўсюджваньня, уключаючы вакуўм) і сьвятло выключна з квантавых пазыцыяў, аднак часта зьвяртаюцца да спрашчэньняў: адну з кампанэнтам сыстэмы (сьвятло або рэчыва) апісваюць як клясычны аб’ект. Напрыклад часта пры разьліках, зьвязаных з лазэрнымі асяродзьдзямі квантуюць толькі стан актыўнага асяродзьдзя, а рэзанатар лічаць клясычным, аднак калі даўжыня рэзанатара будзе парадку даўжыні хвалі, то яго ўжо нельга лічыць клясычным, і паводзіны атаму ва ўзбуджаным стане зьмешчанага ў такой рэзанатар будуць значна больш складанымі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скалли М. О., Зубайри М. С. Квантовая оптика. (M.O. Scully, M.S. Zubairy) Перевод с английского под ред В. В. Самарцева. М.: Физматлит, 2003.
- Мандель Л., Вольф Э. Оптическая когерентность и квантовая оптика. М.: Физматлит, 2000.
- Клаудер Дж., Сударшан Э. Основы квантовой оптики. Пер. с англ. М.: Мир, 1970.
- Клышко Д. Н. Физические основы квантовой электроники. М.: Наука, 1986.
- Килин С. Я. Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990; М.: УРСС, 2003.
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |