Кацярына Шульга
Кацярына Шульга | |
| Дата нараджэньня | 10 студзеня 1993[1] (33 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Занятак | акторка, мадэлька, кінарэжысэрка |
| IMDb | ID 5373718 |
Кацяры́на Шульга́ (па-італьянску: Katsiaryna Shulha або Caterina Shulha; нар. 10 студзеня 1993, Гародня, Беларусь) — італьянская акторка, мадэлька беларускага паходжаньня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў Дзевятоўцы сям’і выхавацелькі і міліцыянта. Пазьней бацькі разьвяліся, і дзяўчынку гадавалі бабуля зь дзядулем. У 2006 року маці забрала яе ў Італію, у Рым. Тут Кацярына вучылася, але ня скончыла лінгвістычны ліцэй у Остыі, дзе займалася ў тэатральнай студыі і пачала супрацоўнічаць з мадэльнымі агенцтвамі[2][3]. У 2010—2011 роках займалася ў Акадэміі мастацтваў Остыі, але яе ня скончыла[4].
З 15-гадовым веку працавала мадэлькай у Рыме, пасьля ў Міляне[2]. Выступала ў 2012 годзе для «Шампалёва»[5]. Здымалася м. інш. для часопісаў Vogue і Marie Claire. Далей выступала мадэлькаю для «Зэт ван кансэпт», «Шарлі Лёндан», «Дувэтыка э Франкі Гараж»[6]. Спрабавала выступіць у паказе адзеньня восень-зіма ў Мангана[7].
У тэатры пачала выступаць з 2008 року, а выступала ў гішпанамоўным тэатры. На тэлебачаньні — празь некалькі гадоў. Яна выступіла ў кароткамэтражным кіно «Дзяўчына з акадэміі»[8]. У 2011 годзе мела вобраз падлетка Анжалікі маці Васка (Джулія Бэруці) ў міні-сэрыяле «Амэрыканская дзяўчына». У 2012 годзе згуляла ў эпізадычным вобразе ў стужцы «Непасьпяховыя — падарожжа» і зьнялася ў чацьвертым эпізодзе пятага сэзону тэлесэрыялу «Чэзаронія». Затым гуляоа ў вобразе дачкі дырэктара ў сэрыяле «Сярэдняя школа талентаў — сын Софіі»[9].
Кацярына Шульга здымалася ў другарадных стужках РАІ «Крок ад нябёсаў», дзе гуляла вобраз Наташы з Усходняе Эўропы[10]. Наташа дапамагала П’етра (Тэрэнс Гіл) праліць сьвятло на мінулае жыцьцё Ані. У стужцы «Божа дапамажы нам» ён грала ролю Элізы Валенці, пляменьніцу сястры Канстанцы (Валерыя Фабрыцы). У 2013 годзе Шульга аднавіла здымкі ў сэрыяле «Сярэдняя школа талентаў — сын Софіі». Зьнялася ў сэрыяле «Захачу падману» Сындзі Сыбіліі ў другім сэзоне сэрыялу «Наркотыкі». Шульга грала вобраз Вольгі ў сэрыяле «Чорная палова». У 2017 годзе яна грала ў стужцы «Гасьцініца „Гагарын“» у вобразе Кіры. Стужку зьняў рэжысэр Сымонэ Спада. У траўні 2025 году акторка зьнялася ў двухсэрыйным мінісэрыяле «Мяжа». У ім дзеяньне адбывалася ў гады Першае сусьветнае вайны[11]. Яна зьнялася ў восьмым сэзоне сэрыялу «Дружына супраць мафіі — Палерма сёньня»[12] і ў стужцы «Магчымае жыцьцё» Івана дэ Матэо[13].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У шлюбе з прадусарам Марка Бэлярдзі маюць трох дзяцей: Лярэнца (2017), блізьнятаў Ніну і Футуру (2020)[14][15][16].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Katsiaryna Shulha // https://www.csfd.cz/tvurce/308382/
- 1 2 Pocket Magazine
- ↑ Caterina Shulha, l’attrice e modella del momento
- ↑ Caterina Shulha Stefano Chiappi Management
- ↑ Shampalove, new lookbook F/W 2012
- ↑ Spring/Summer 013
- ↑ MANGANO WOMAN COLLECTION F/W
- ↑ Fashion Film – Academy Girl
- ↑ Talent High School: su Super! in autunno la sitcom con Alice Bellagamba
- ↑ Un passo dal cielo 3: una foto dal set con Caterina Shulha e Tommaso Ramenghi
- ↑ Il confine, fiction della Rai girata tra Friuli e Trieste
- ↑ Squadra Antimafia 8 anticipazioni: nel cast entra Caterina Shulha
- ↑ Caterina Shulha, Un passo dal Cielo: dalla tv al cinema con Valeria Golino e Margherita Buy
- ↑ Il Confine, chi è Caterina Shulha: dalla Bielorussia con determinazione
- ↑ "Che soddisfazione pagarsi a 15 anni l'autobus da sola"
- ↑ Caterina Shulha, che sa osare coi sogni ben piantati per terra
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кацярына Шульга (анг.) на сайце IMDb
- Кацярына Шульга на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |