Кацярына Сосна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кацярына Мар’янаўна Сосна нарадзілася ў в. Паянічы Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасьці інжынэр-землеўпарадкавальнік. Працавала ў Гарадзенскім філіяле інстытуту «Белгіпразем», пасьля пераехала на радзіму і пэўны час займала пасаду старшага гідратэхніка саўгаса «Шаркаўшчынскі». Працавала загадчыцай сельгасаддзела рэдакцыі газэты «Кліч Радзімы».

Займалася пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на факультэце грамадзкіх прафэсіяў па спэцыяльнасьці «журналістыка». Аўтар зборнікаў «Імгненьні жыцьця» (2002) і «На скрыжаваньні лёсу» (2007). Друкавалася ў калектыўных зборніках паэзіі «Шаркоўшчынскаму краю» (2002), «Дзень паэзіі 2005», у альманахах «Дзьвіна» (Віцебшчына літаратурная) (2005), «Гоман» (2006).

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Саюзу журналістаў Беларусі.