Кацярына Ваданосава
Кацярына Ваданосава | |
| Дата нараджэньня | 8 красавіка 1986 (39 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | сьпявачка, паэтка, музыка |
| Навуковая сфэра | музыка[2], сьпеў[2] і паэзія[2] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Каардынацыйная рада трэцяга складу[d] і Каманда Латушкі й Рух «За свабоду»[d] |
| Маці | Нэлі Ваданосава[d] |
Кацярына Эдуардаўна Каланчук-Ваданосава (8 красавіка 1986 Менск) — беларуская сьпявачка, паэтка, музыка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў 1986 годзе ў Менску. Скончыла ў 2007 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка па спэцыяльнасьці «Гісторыя. Рэлігіязнаўства». Працавала навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы[3][4].
Перажыла рак грудзей[5].
У кастрычніку 2022 году разам з Крысьцінай Дробыш і Марыяй Грыц запусьціла ток-шоу «Трэба пагаварыць» пра балючы досьвед жанчын[6].
У 2023 годзе адкрыла ў беластоцкім хабе «Новая зямля» двухгадовую Школу традыцыйнага строю[7].
На выбарах у выбарах у Каардынацыйную раду 3-га скліканьня праходзіла па сьпісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 траўня 2024 году быў прызнаны КДБ Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем»[8].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар паэтычнага зборніка «Мітатворчасьць» (2015) ды музычнага альбома з аднайменнай назвай (2016)[4].
Грае на некалькіх музычных інструмэнтах. Мае вакальны дыяпазон у тры актавы[4]. Кіраўніца фольк-рок-гурту «Alte Mente»[3].
У сваіх песьнях абапіраецца на традыцыі беларускай народнай культуры, эўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнэсансу і Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры «залатога веку» рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксьце плыні, якую некаторыя акрэсьліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок»[4].
Выступала з ансамблем, адметнасьць якога ў выкарыстаньні беларускіх цымбалаў і электраскрыпкі як сольных інструмэнтаў і спалучэньне іх з «клясычным» рокавым наборам — электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай[4].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляўрэат конкурсаў песьні: «Пецярбурскі акорд — 2008» (Расея), «OPPA — 2009» (Польшча), «Культурная эвалюцыя — 2009» (Беларусь), «Бардаўская восень — 2009» (Польшча), «Подых струн — 2015» (Беларусь). Арганізатарка конкурсу беларускай бардаўскай песьні «Купалаўскія вакацыі»[4].
Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год[9], за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны, яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://vadanosava.bandcamp.com/album/-
- 1 2 3 Vadanosava, Kacjaryna Èduardaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 Шаблён:ЗЭК
- 1 2 3 4 5 6 Биография Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra
- ↑ «Боль ніколі не знікае». Кацярына Ваданосава — пра жыццё пасля раку і змены, якія цяжка прыняць
- ↑ Будзьма беларусамі! » Крысьціна Дробыш, Кацярына Ваданосава і Марыя Грыц запусьцілі ток-шоу «Трэба пагаварыць»
- ↑ Кацярына Ваданосава адкрыла Школу традыцыйнага строю
- ↑ У Беларусі – некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў»
- ↑ Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год