Кацусіка Хакусай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кацусіка Хакусай
Hokusai portrait.jpg
Імя пры нараджэньні: 葛飾北斎
Нарадзіўся: 31 кастрычніка 1760(1760-10-31)[1][2]
Эда, Японія
Памёр: 10 траўня 1849(1849-05-10)[3][4][2] (88 гадоў)
Эда, Японія
Заняткі: мастацтва, гравюра
Плынь: ўкіё-э
Працы: цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі»

Кацусіка Хакусай (па-японску: 葛飾北斎 — болей вядомы як проста Хакусай, зь яп. Вучань паўночнай зоркі) — адзін з найвыбітных японскіх мастакоў і гравёраў, які маляваў у стылі ўкіё-э. Нарадзіўся ў кастрычніку ці лістападзе 1760 году ў Эда (цяпер Токіё), памёр 10 траўня 1849 году.

Сапраўдным імем Хакусай было Такітара, але ён працаваў пад шматлікімі псэўданімамі, напр. Schunrō, Sōri, Taito, Manji. Ён нарадзіўся ў квартале Варагэсуй раёну Ходзё, Эда. Вучыўся мастацтву ў майстэрні Сунсё (17261792 г.г.). Хутка ён стаў вядомы як вельмі працавіты мастак, выдатны гравёр, ілюстратар і карыкатурыст. У 1779 годзе Хакусай стварыў сэрыю тэатральных партрэтаў. У 1791 годзе яго запрасілі стварыць некалькі гравюраў для выдаўца Цутая Дзюдзабура.

Red Fuji southern wind clear morning.jpg

1793 і 1794 г.г. сталі пераломнымі ў жыцьці Кацусіка Хакусай. Ён адмовіўся ад агульнапрынятага стылю і стаў выпрацоўваць уласны, вывучаючы японскія школы жывапісу Рымпа і Тоса, а так сама эўрапейскую пэрспэктыву.

У 1795 годзе выйшлі яга ілюстрацыі да паэтычнай анталёгіі «Кэка Эда мурасакі». У наступныя тры гады Хакусай стварае шмат гравюраў і альбомных лістоў. Апошнія «сурымона" — мелі вялізарны посьпех. Пасьля гэтага іншыя мастакі пачалі капіраваць стыль Кацусіка Хакусай. З гэтага часу мастак пачаў пастаянна выкарыстоўваць свой псэўданім «Хакусай», якім ён падпісваў гравюры і жывапісныя працы.

Hokusai-MangaBathingPeople.jpg

З гэтага часу мастак, атрымаўшы некаторы аўтарытэт, часта выстаўляў свае творы для грамадзтва. У 1804 годзе на тэрыторыі храму Эда, Хакусай намаляваў выяву Бадхідхармы памерам 240 м². У 18041813 г.г. ён маляваў ілюстрацыі для камічных аповесьцяў «ёміхон», вядомых аўтараў Кёкутэя Бакіна і Рутэя Танэхіка.

У сваіх творах ён, звычайна, маляваў некалькі людзей, адлюстроўваючы атмасфэру японскага жыцьця. Акрамя таго, Хакусай маляваў партрэты сучасных яму паэтаў. Акрамя людзей ён маляваў кветкі, будынкі, масты і г.д. З дапамогай сваіх вучняў Хакусай здолеў выдаць 15 тамоў эскізаў і рысункаў «Manga» (1814 год).

Яго працы значна паўплывалі на эўрапейскіх экспрэсіяністаў, такіх яе Клод Манэ і г.д. Адной зь яго найвядомых працаў зьяўляецца цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі», які быў створаны ў 18261833 г.г. у навакольлі Токіё. Ён складаецца з 46 гравюраў (10 было дадана пазьней). У канцы 1934 году, перад выхадам сэрыі кніжнай гравюры «Фугаку хякэй», мастак пакінуў Эда і год жыў у працоўным раёне на паўвысьпе Міюра на поўдзень ад Эда. У гэты час (1935 г.) пачала выдавацца яго апошняя сэрыя гравюраў «Хякунін ісю ўба га этокі» — «Сто вершаў у выкладаньні няні» (выявы да зборніка «100 вершаў 100 паэтаў»). Усяго ў гэтай сэрыі было 28 гравюраў і 62 эскізы.

Hodogaya on the Tokaido.jpg

У 1936 годзе Хакусай вярнуўся ў Эда, калі горад быў зруйнаваны мясцовай бяднотай, і яму давялося гандляваць уласнымі карцінамі каб зарабіць на ежу. У 1839 годзе ў майстэрні Кацусіка Хакусай адбыўся пажар, які зьнішчыў усе накіды і працоўныя матэрыялы. Пасьля гэтага мастак амаль перастаў працаваць.

Самым вядомым вучнем Кацусіка Хакусай стаў Татоя Хакэй, які маляваў ілюстрацыі для кніг і «сурымона». У сваім жыцьці Хакусай намаляваў ілюстрацыі для прыкладна 500 кніжак, зь якіх частку напісаў сам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999.
  2. ^ а б в г Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  3. ^ а б RKDartists
  4. ^ а б Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кацусіка Хакусайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў