Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту — адзіная па-за межамі Беларусі навуковая беларусазнаўчая адзінка, якая была заснаваная ў 1956 годзе ў Варшаўскім унівэрсытэце. Катэдра знаходзіцца на факультэце прыкладной лінгвістыкі на вуліцы Штурмовай, 4.
Стварэньне катэдры было з пачаткам дзейнасьці БГКТ, а спраўнікам быў беларускі дзеяч Юры Туронак. Першым кіраўніком катэдры стала прафэсар Антаніна Абрэмбская-Яблонская (1901-1994 — славістка, аўтарка шматлікіх навуковых прац па славянскім мовазнаўстве, суаўтарка (разам з М. Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (па-польску: «Podręczny słownik polsko-białoruski»), выдадзенага ў 1962 годзе выдавецтвам Wiedzа Powszechnа.
Загадчыкам беларускае філялёгіі была прызначана прафэсар Антаніна Яблонская, якая прыцягнула да супрацоўніцтва выпускніцу Менскага ўнівэрсытэта імя Ўладзімера Леніна Лідзію Базылюк і праз нейкі час — Аляксандра Баршчэўскага з Лодзі[1]. Набор вучняў да ВНУ займаліся ГП БГКТ і дырэкцыі ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. Пасьля просьбаў Варшаўскага аддзелу БГКТ і з дапамогаю пасольства СССР, 16 кастрычніка 1956 году прыбылі зь Менску прафэсары Мікалай Бірыла і Васіль Тарасаў — выкладчыкі беларускае мовы і гісторыі літаратуры. На вакзале ў Варшаве сустрэлі іх прафэсар Антаніна Яблонская, прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, ад БГКТ — Анатоль Якаўлюк і Юры Туронак, таксама студэнткі Ганна Багроўская, Вольга Федаровіч, Валянціна Амельянчук і Надзея Васілюк. Пасьля сустрэчы Юры Туронак запісаў у сваім дзёньніку: «Плян выкананы на 100% — маем памяшканьне і філалёгію»[1].
Згадчыкам катэдры зьяўляецца д.ф.н. Радаслаў Калета[2].
На катэдры прапануюцца тры ступені навучаньня: бакаляўрат, магістратура і асьпірантура. У рамках праграмы беларуская філялёгія з англійскай мовай вядуцца заняткі па літаратуры, мовазнаўстве і гісторыі.
«Acta Albaruthenica» — навуковы часопіс катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту, быў заснаваны ў 1998 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 138—139. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
- ^ Радаслаў Калета