Перайсьці да зьместу

Катрын Дэнёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катрын Дэнёў
фр. Catherine Deneuve
Імя пры нараджэньні Катрын Фаб’ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1943
Месца нараджэньня Парыж
Грамадзянства Францыя
Занятак Акторка, прадусарка, сьпявачка
Гады дзейнасьці З 1957 году
Псэўданімы Catherine Deneuve[1]
Бацька Maurice Dorléac[d][2]
Маці Renée Simonot[d][2]
Дзеці Крысціян Вадзім[d] і К’яра Мастраяні[d]
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені прэмія «Даностыя»[d] (1994) Прэмія «Сезар» найлепшай актрысе[d] (1981) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшай замежнай акторцы[d] (1981) Прэмія «Сезар» найлепшай актрысе[d] (1993) Ганаровы Залаты мядзведзь[d] (1998) Silver Bear for Outstanding Artistic Contribution[d] (2002) Маскоўскі міжнародны кінафэстываль[d] (1997) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшай акторцы[d] (2002) Эўрапейская кінапрэмія за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (2013) кубак Вольпі за найлепшую жаночую ролю[d] (1998) Імпэратарская прэмія[d] (2018) Залаты леў за кар’еру[d] (2022) Stanislavsky Award[d] (2012) Ганаровая пальмовая галіна[d] (2005)
IMDb ID nm0000366

Катрын Дэнёў (па-француску: Catherine Deneuve, народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, па-француску: Catherine Fabienne Dorléac, 22 кастрычніка 1943, Парыж, Францыя) — француская акторка, прадусарка, якую некаторыя называюць «апошняй мэгазоркай Францыі»[3].

Катрын Дарлеак нарадзілася ў 1943 годзе ў 17-й акрузе Парыжe, у раёне Сітэ-дэ-Флёр. Бацька Катрын, Марыс Дарлеак(1901–1979), быў акторам тэатру і кіно, а таксама рэжысэрам дубляжу замежных фільмаў для Paramount Studios. Ейная маці, Рэнэ Сымано (1911–2021), таксама была акторкай, працавала ў тэатры «Адэон». У гэтым жа тэатры суфлёркай працавала ейная бабуля[4].

Сям'я Дарлеак не мела ніякага дачыненьня да багемы. Па словах Катрын, ейныя бацькі «займаліся тэатрам, а тэатар - гэта дысцыпліна». Акрамя таго, гэта прафэсія, якой займаюцца па вечарах, што дазваляла нам весьці звычайны лад жыцьця ўдзень». Усе сёстры, якія выраслі ў акторскай сям'і, так ці інакш зьвязалі сваё жыцьцё з тэатрам і кіно[5].

Здымаецца ў кіно з 1957 году[6].

Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасьля канскага трыюмфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псыхалягічным трылеры Рамана Палянскага «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысэра.

Пасьля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаакторкі Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэту ў фільме «Дзяўчаты з Рашфору» (рэжысэр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясьцёр Дэльфін і Салянж Гарн’е.

У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай францускай акторкі, працуючы з такімі рэжысэрамі, як Люісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа Труфо («Апошняе мэтро», 1980). Адной зь ейных самых сьмелых працаў быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).

Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэньні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэклямуюць парфумэрную прадукцыю, і адной з вампірак з культавага фільма «Голад» (1983).

Посьпех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі ейную ролю ў драме «Індакітай» (1992), які атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2002 годзе вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчынаў», а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў — «Танцорка ў цемры» Лярса фон Трыера[7].

За амаль 70-гадовую кар'еру К. Дэнёў сыграла больш за 140 роляў і лічыцца адной з самых касавых акторак Францыі. Фільмы зь ейным удзелам сабралі ў кінатэатрах амаль 99 мільёнаў гледачоў[8].

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Lundy D. R. Catherine Deneuve // The Peerage (анг.)
  3. ^ LES GENS DU CINEMA ©, «Fiche de Catherine Fabienne Dorléac, alias Catherine Deneuve»
  4. ^ Catherine Deneuve, À l'ombre de moi-même, Paris, Hachette Livre, coll. «Le Livre de poche», 2005, 288 p. (ISBN 2-253-11090-6).
  5. ^ Catherine Deneuve, Elle s'appelait Françoise…, Michel Lafon, 2017, 47 p.
  6. ^ LES GENS DU CINEMA ©, «Fiche de Catherine Fabienne Dorléac, alias Catherine Deneuve»
  7. ^ Bernard Violet, Deneuve, l'Affranchie : Biographie, Paris, Groupe Flammarion, 2007, 477 p.
  8. ^ LES GENS DU CINEMA ©, «Fiche de Catherine Fabienne Dorléac, alias Catherine Deneuve»
  • « Spécial Cannes : Interview d'André Téchiné », Télérama, no 2262,‎ 19 mai 1993.
  • Catherine Deneuve, À l'ombre de moi-même, Paris, Hachette Livre, coll. « Le Livre de poche », 2005, 288 p. (ISBN 2-253-11090-6). Document utilisé pour la rédaction de l’article
  • Catherine Deneuve et Patrick Modiano, Elle s'appelait Françoise, Paris, Canal+ Éditions, 1996, 118 p. (ISBN 2-226-08838-5). Document utilisé pour la rédaction de l’article
  • Philippe Barbier et Jacques Moreau, Catherine Deneuve, Paris, PAC, 1984, 101 p. (ISBN 9782853362368). Document utilisé pour la rédaction de l’article

Camille Taboulay, Le Cinéma enchanté de Jacques Demy, Paris, Cahiers du cinéma, 18 octobre 1996, 192 p. (ISBN 2-86642-167-1)

  • Vincent Amiel, Jacqueline Nacache, Geneviève Sellier et Christian Viviani, L'acteur de cinéma: approches plurielles, Rennes, Presses universitaires de Rennes, 2007, 253 p. (ISBN 2753504903). Document utilisé pour la rédaction de l’article
  • Jean-Pierre Bertin-Maghit et Geneviève Sellier, La fiction éclatée : Tome 1, Etudes socioculturelles, Paris, Éditions L'Harmattan, coll. « Les médias en actes », 2007, 396 p. (ISBN 2296030009). Document utilisé pour la rédaction de l’article
  • Jérôme Kessler, Catherine Deneuve, femme maison, Lyon, ENS Editions, 2016, 200 p. (ISBN 2-847-88804-7). Document utilisé pour la rédaction de l’article

Bernard Violet, Deneuve, l'Affranchie : Biographie, Paris, Groupe Flammarion, 2007, 477 p. (ISBN 208068793X). Document utilisé pour la rédaction de l’article

  • Van Badham, « Madame Deneuve, permettez-moi de vous expliquer #MeToo », Courrier international No 1420, Courrier international SA, Paris, 18 janvier 2018, p. 17 (ISSN 1154-516X) (article original paru dans The Guardian du 10 janvier 2018.
  • Katrin Spoerr, « Elle a dit non à la pensée unique », Courrier international No 1420, Courrier international SA, Paris, 18 janvier 2018, p. 17 (ISSN 1154-516X) (article original paru dans Die Welt du 10 janvier 2018.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катрын Дэнёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў