Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэйс 752 Міжнародных авіяліній Украіны
Ukraine International Airlines Flight 752 (4).jpg
На месцы катастрофы.
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 8 студзеня 2020
Прычына зьбіты ракетай ПВА
Месца катастрофы Сьцяг Ірану паміж Парандам і Шахрыярам, у 20 км ад Тэгерану (Іран)
35°33′43″ пн. ш. 51°06′12″ у. д. / 35.56194° пн. ш. 51.10333° у. д. / 35.56194; 51.10333Каардынаты: 35°33′43″ пн. ш. 51°06′12″ у. д. / 35.56194° пн. ш. 51.10333° у. д. / 35.56194; 51.10333
Пункт вылету Сьцяг Ірану Міжнародны аэрапорт імя імама Хамейні (Іран)
Пункт прызначэньня Сьцяг Украіны Барыспаль, Кіеў (Украіна)
Паветранае судна
Мадэль самалёта PS-752
Авіякампанія Сьцяг Украіны Міжнародныя авіялініі Ўкраіны
Бартавы нумар UR-PSR
Пасажыры 167
Экіпаж 9
Загінулі 176
Выжылі 0

Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам — буйная авіяцыйная катастрофа, якая адбылася раніцай 8 студзеня 2020 году. Самалёт Boeing 737-8KV авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Ўкраіны (МАУ) выконваў міжнародны рэйс PS-752 па маршруце Тэгеран — Кіеў, але праз 6 хвілін пасьля ўзьлёту страціў вышыню і ўрэзаўся ў зямлю каля гораду Паранд, за 20 км на паўночны ўсход ад аэрапорту Тэгерану. Пры гэтым загінулі ўсе, хто быў на яго борце 176 чалавек — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа.

Катастрофа рэйсу 752 стала найбуйнейшай (па колькасьці загінулых) за ўсю гісторыю ўкраінскай авіяцыі (уключаючы савецкі пэрыяд), перасягнуўшы катастрофу Ан-10 пад Харкавам (122 загінулых). Таксама гэта першая катастрофа ў гісторыі кампаніі МАУ за 28 гадоў існаваньня[1]. На момант падзей займае 48-ы радок сярод найбуйнейшых авіяцыйных катастроф у сьвеце.

Празь некалькі дзён стала вядома, што прычынай крушэньня самалёту стала трапленьне ракеты, якую памылкова выпусьціла сыстэма СПА Ірану. На гэта паўплываў фактар напружанасьці ваенных з-за амэрыкана-іранскага канфлікту на Блізкім Усходзе[2].

Самалёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Boeing 737-8KV (WL) (мадэль 737—800, KV — код авіякампаніі МАУ) з завадзкім нумарам 38124 і сэрыйным 5977 быў пабудаваны ў 2016 годзе і 21 чэрвеня зьдзейсьніў свой першы палёт. Лайнэр атрымаў рэгістрацыйны нумар UR-PSR і быў перададзены заказчыку — Міжнародным авіялініям Украіны. 20 ліпеня 2016 году борт UR-PSR прыбыў у аэрапорт Барыспаль — асноўны хаб авіякампаніі[3].

Самалёт быў абсталяваны двума турбавэнтылятарнымі рухавікамі CFM International CFM56-7B24E. Эксплюатаваўся ў кампаноўцы салёну на 186 месцаў эканом-клясу (CY186)[3]. Апошняе тэхнічнае абслугоўваньне праходзіў 6 студзеня 2020 году[4]. Пры «ўзросьце» 3 гады і 6 месяцаў дадзены самалёт быў адным з самых маладых прадстаўнікоў сямейства 737 Next Generation у флёце авіякампаніі[5].

Экіпаж і пасажыры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас апошняга палёту на борце знаходзіліся 176 чалавек, зь якіх 167 — пасажыры[6].

Экіпаж складаўся з 9 чалавек[7]:

  • Камандзір паветранага судна — Уладзімер Гапоненка.
  • Другі пілёт — Сяргей Хаменка.
  • Пілёт-інструктар — Аляксей Навумкін.
  • Бортправаднікі:
    • Кацярына Статнік[8],
    • Ігар Мацькоў,
    • Марыя Мікіцюк[9],
    • Дзяніс Ліхно,
    • Валерыя Аўчарук,
    • Юлія Салагуб.
Грамадзянства Пасажыры Экіпаж Усяго
Аўганістан Аўганістан 4 0 4
Вялікабрытанія Вялікабрытанія 3 0 3
Нямеччына Нямеччына 3 0 3
Іран Іран 83 (82) 0 83 (82)
Канада Канада 63 0 63
Украіна Украіна 2 9 11
Швэцыя Швэцыя 10 0 10
Усяго 167 9 176[10][11]

Таксама паведамляліся іншыя лічбы: 179 загінулых, у ліку якіх 147 — іранцы, 32 — грамадзяне іншых краінаў[12].

Паводле зьвестак СНБА Украіны, два чалавекі з 169, зарэгістраваных на рэйс, не селі ў самалёт[13].

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катастрофа адбылася на фоне палітычнага крызысу паміж ЗША і Іранам у Пэрсыдзкай затоцы. Сытуацыя ў рэгіёне была напружанай пасьля нанясеньня авіяўдараў ЗША ў Іраку і гібелі ў выніку авіяўдару 3 студзеня 2020 году ў Багдадзе іранскага генэрала Касэма Сулеймані, камандуючага спэцпадразьдзяленьнем «Аль-Кудс». 8 студзеня іранскі Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) пачаў апэрацыю адплаты, накіраваную супраць амэрыканскіх ваенных на тэрыторыі Іраку, а войскі СПА былі прыведзеныя ў 100%-ную баегатоўнасьць. Як сказаў камандуючы вайскова-касьмічнымі сіламі Ірану Амір Алі Хаджызадэ, вайскоўцы прасілі спыніць авіязносіны на час ракетнага ўдару па вайсковых базах ЗША ў Іраку, але гэта патрабаваньне не выканалі[14][15]. Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам адбылася празь некалькі гадзін пасьля атакі КВІР на амэрыканскія вайсковыя аб’екты ў Іраку.

Катастрофа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Борт UR-PSR выконваў міжнародны рэйс PS-752 з Тэгерана ў Кіеў. У 02:38 UTC (06:08 па мясцовым часе), пасьля гадзінны затрымкі, рэйс 752 узьляцеў з паласы 29R аэрапорту імя імама Хамэйні, і спачатку палёт праходзіў у нармальным рэжыме. Аднак у 02:44 UTC (06:14 па мясцовым часе), калі лайнэр з хуткасьцю 509 км/г падняўся да вышыні 2416 м, сувязь зь ім нечакана абарвалася[16]. Самалёт перайшоў у некіраваны спуск, пры гэтым, паводле апублікаванага іранскімі студэнтамі відэазапісу, на яго борце быў пажар[17]. Машына ўрэзалася ў зямлю ля паўночнай мяжы Паранда, у 20 км на паўночны захад ад аэрапорту, і цалкам разбурылася, а ўсе, хто быў у ёй загінулі[18]. На кадрах, зьнятых відавочцамі, відаць, што самалёт адразу пасьля ўзьлёту загарэўся і ўпаў, пасьля чаго адбыўся выбух[19].

Рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адразу пасьля інцыдэнту іранскія карыстальнікі Твітэру выклалі непацьверджаную інфармацыю аб тым, што катастрофа адбылася ў выніку памылковага запуску ракет СПА іранскімі ваеннымі. Арабская газэта Al-Hadath таксама паведаміла, што самалёт быў зьбіты іранскімі СПА[20]. Аднак вядучыя іранскія агенцтвы навін паведамілі, што самалёт меў тэхнічную няспраўнасьць[21]. Прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі заклікаў не спэкуляваць на прычынах інцыдэнту.

Уладзімер Зяленскі выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу[22]. У сувязі з катастрофай ён перапыніў візыт у Аман і выляцеў у Кіеў[23]. Па яго ўказаньні СНБА сфармаваў апэратыўны штаб[24]. Зяленскі дадаў таксама, што некалькі ўкраінскіх самалётаў падрыхтаваны да вылету ў Тэгеран для наступнай транспарціроўкі целаў загінулых[23].

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Ўкраіны Уладзімеру Зяленскаму, прэзыдэнту Ірану Хасану Раўхані і генэрал-губэрнатару Канады Жулі Пеет[25]. Спачуваньні іранскаму і ўкраінскаму прэзыдэнтам выказалі таксама іншыя сусьветныя палітыкі[26][27][28][29].

Джастын Трудо, прэм’ер-міністар Канады, — краіны, грамадзянамі якой была значная частка загінулых, — разам зь іншымі чальцамі ўраду Канады выказаў шкадаваньне ў сувязі з трагедыяй і паабяцаў сумесную працу зь міжнароднымі партнёрамі з мэтай «адказаць на пытаньні канадцаў»[29].

9 студзеня стала днём жалобы ў Іране і ва Ўкраіне[30][31].

Расьследаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адразу пасьля трагэдыі на месца крушэньня была накіравана іранская сьледчая група[32]. Па словах кіраўніка камісіі па расьсьледаваньнях катастроф Іранскай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, паведамленьняў пра надзвычайную сытуацыю на борце ад экіпажа не паступала[33].

Украінскі ўрад паведаміў, што накіруе ўласных экспэртаў для дапамогі сьледчай групе ў расьсьледаваньні трагедыі. Уладзімер Зяленскі даў указаньне генпракурору Ўкраіны пачаць расьсьледаваньне прычын катастрофы[23].

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства дарог і гарадскога разьвіцьця Ірана сьцьвярджае, што пасьля ўзгараньня рухавіка самалёт ахапіла полымя, што прывяло да страты кантролю над лайнэрам і крушэньня[23][34]. Амаль адразу была выключана вэрсія пра тэракт на борце[35].

Неўзабаве пасьля крушэньня былі выяўлены бартавыя самапісцы[23], але Іран адмовіўся перадаць Украіне «чорныя скрыні»[36]. Начальнік дэпартамэнту рэагаваньня на надзвычайныя здарэньні Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірану Хасан Рэзаіфар заявіў[37]:

«Чорныя скрыні будуць расшыфроўвацца ў аўтарытэтнай дзяржаўнай лабараторыі Ірану. Такім чынам, іранскія законы ўсталёўваюць правілы, дзе і як іх трэба расшыфроўваць».

Паводле стандартаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, акрамя прадстаўнікоў краіны, у якой адбыўся інцыдэнт, у расьсьледаваньні павінны прыняць удзел амэрыканская Нацыянальная Радат па бясьпецы на транспарце (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы самалёту), францускае Бюро па расьсьледаваньні і аналізе бясьпекі грамадзянскай авіяцыі (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы рухавікоў) і ўкраінскае Міністэрства інфраструктуры (як прадстаўнік дзяржавы рэгістрацыі борту)[38]. Кіраўнік іранскага аддзяленьня ІКАО Алі Абедзадэ паведаміў, што прадстаўнікі Ўкраіны будуць дапушчаныя да расьсьледаваньня[39].

9 студзеня Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірану апублікавала першыя вынікі расьсьледаваньня. Паводле папярэдніх зьвестак, паветранае судна загарэлася ў паветры. Выявіўшы тэхнічную праблему, пілёты разьвярнулі самалёт, каб вярнуцца ў аэрапорт. Пры сутыкненьні самалёту зь зямлёй адбыўся выбух. Адзначаецца, што ад экіпажу не паступала паведамленьняў аб незвычайных абставінах палёту[40].

10 студзеня кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў заявіў, што ведамства разглядае дзьве прыярытэтныя вэрсыі, якія прывялі да авіякатастрофы: першая — трапляньне ракеты, другая — тэракт[41][42].

11 студзеня Іран прызнаў, што ўкраінскі самолет быў зьбіты СПА краіны па памылцы. Пра гэта заявіў Генштаб Узброеных сіл Ірану. У заяве вайскоўцаў было сказана, што катастрофа стала вынікам чалавечай памылкі[43]. Поўную адказнасьць за катастрофу ўкраінскага самалёта прыняў на сябе Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле словаў камандуючага ваенна-касьмічнымі сіламі Ірану Аміра-Алі Хаджызадэ, сыстэма СПА прыняла ўкраінскі самалёт за крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўная. Апэратар супрацьпаветранай абароны Ірану самастойна вырашыў выпусьціць крылатую ракету па самалёце, ня здолеўшы зьвязацца з камандаваньнем[14][15][44]. Прэзыдэнт Ірану Хасан Раўхані ў размове з прэзыдэнтам Украіны Уладзімерам Зяленскім выказаў спачуваньні ўкраінскаму народу і сем’ям загінулых. Ён папрасіў прабачэньня ад іранскага боку за трагедыю. Хасан Раўхані заявіў, што трагедыя адбылася з-за няправільных паводзінаў іранскіх вайскоўцаў і паабяцаў прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасьці[45][46].

Наступствы катастрофы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МАУ абвясьціла аб прыпыненьні палётаў у Тэгеран на нявызначаны тэрмін[47]. Паралельна з гэтым, у сувязі з высокай напружанасьцю, у рэгіёне аб аналягічных рашэньнях заявілі і іншыя авіякампаніі, у тым ліку Singapore Airlines, China Airlines і Malaysia Airlines[48]. Не выкарыстоўваць паветраную прастору краінаў Блізкага Ўсходу празь некалькі гадзін пасьля катастрофы рэкамэндавала Расавіяцыя. Падобнае рашэньне прыняла авіякампанія Air Astana[49].

10 студзеня намесьнік кіраўніка Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірану Мартэза Дэхган паведаміў, што шэраг міжнародных авіякампаній, якія раней прыпынілі рэйсы ў Іран, а таксама рэйсы, маршрут якіх пралягае праз гэту краіну, зь меркаваньняў бясьпекі аднавілі палёты над Іранам[50].

Пасьля таго як афіцыйныя ўлады краіны прызналі, што па памылцы зьбілі пасажырскі лайнэр «Украінскіх авіяліній», больш за дзьве тысячы маладых актывістаў выйшлі на стыхійны мітынг у Тэгеране ўвечары 11 студзеня[51]. Галоўным лёзунгам пратэстуючых стала патрабаваньне адстаўкі Вярхоўнага Лідэра Ірану[52]. 12 студзеня падобныя мітынгі супраць палітыкі КВІР прайшлі ў Ісфахане, Рэшце і Хамадане[53][54].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Украинский самолёт со 176 людьми разбился после вылета из Тегерана. Всё, что известно на эту минуту (обновляется). TK Media (2020-01-08).
  2. ^ Іран прызнаў, што выпадкова збіў украінскі самалёт
  3. ^ а б UR-PSR Ukraine International Airlines Boeing 737-8KV(WL) Праверана 2020-01-08 г.
  4. ^ Виктория Ивашечкина (2020-01-08) Разбившийся в Тегеране украинский лайнер прошел техпроверку 6 января. Комсомольская правда. Праверана 2020-01-08 г.
  5. ^ Ukraine International Airlines Fleet Details and History Праверана 2020-01-08 г.
  6. ^ Авіякатастрофа пад Тэгеранам — галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта. Абноўлена, Белсат
  7. ^ Украинский самолёт МАУ разбился в Иране: что известно. РБК Украина (2020-01-08).
  8. ^ Что известно о погибших в авиакатастрофе в Тегеране украинцах: «Таких людей нужно еще поискать». Politeka (2020-01-08).
  9. ^ Мария Микитюк — биография стюардесы разбившегося Boeing 737 МАУ. Факти (2020-01-08).
  10. ^ АВИАКАТАСТРОФА МАУ В ИРАНЕ: ВСЁ, ЧТО НАДО ЗНАТЬ ОБ АВАРИИ. ТСН (2020-01-08).
  11. ^ В Киеве уточнили данные о гражданстве жертв авиакатастрофы в Иране. РИА Новости (2020-01-08).
  12. ^ На борту разбившегося под Тегераном самолёта находились 147 иранца и 32 иностранца. Газета.ру (2020-01-08).
  13. ^ Катастрофа украинского «Боинга» в Иране: что известно о погибших, BBC, 8.01.2020
  14. ^ а б irna.ir
  15. ^ а б svaboda.org
  16. ^ Flightradar24 Live Flight Tracker - Real-Time Flight Tracker Map. Flightradar24. Праверана 2020-01-08 г.
  17. ^ Artemis Moshtaghian and Joshua Berlinger (2020-01-08) 176 killed after Ukraine International Airlines plane crashes in Tehran shortly after takeoff. CNN. Праверана 2020-01-08 г.
  18. ^ Crash Boeing-737-8KV near Parand: 176 killed Праверана 2020-01-08 г.
  19. ^ Момент катастрофы украинского «Боинга» в Иране попал на видео
  20. ^ إيران — أنباء عن سقوط الطائرة الأوكرانية نتيجة إصابتها بصاروخ إيراني عن طريق الخطأ
  21. ^ Ukrainian Airlines plane crashes in Tehran shortly after takeoff
  22. ^ Уладзімір Зяленскі ў Facebook Праверана 2020-01-08 г.
  23. ^ а б в г д Шаблён:Citeweb
  24. ^ Ukrainian Airlines plane crashes in Tehran shortly after takeoff
  25. ^ Спачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і Генерал-губернатару Канады Жулі Пеет
  26. ^ Соболезнования Президенту Украины Владимиру Зеленскому
  27. ^ Соболезнования Президенту Ирана Хасану Рухани
  28. ^ Ан Ліндэ ў Twitter
  29. ^ а б What people are saying about the Ukrainian plane crash that killed 176. Vancouver Courier.
  30. ^ Володимир Зеленський оголосив 9 січня днем жалоби в Україні у зв’язку з катастрофою літака МАУ в Ірані. Офіційне інтернет-представництво Президента України. Праверана 2020-01-09 г.
  31. ^ В Иране объявили день траура по жертвам авиакатастрофы и давке в Кермане. РБК. Праверана 2020-01-09 г.
  32. ^ Шаблён:Citeweb
  33. ^ جزئیات تماس خلبان بوئینگ 737‌ اوکراینی با برج مهرآباد تا پیش از سقوط‌ Праверана 8 January 2020 г.
  34. ^ 176 people killed in Boeing 737 crash in Iran, state TV reportsШаблён:Ref-en-AU
  35. ^ Ukrainian passenger plane with more than 170 on board crashes in Iran, no survivors // Washington Post8 January 2020 г. Праверана 8 January 2020 г.
  36. ^ СМИ узнали об отказе Ирана передать Boeing «чёрные ящики» разбившегося лайнера
  37. ^ سرنوشت جعبه سیاه چه می‌شود؟/ فراخوان خانواده‌ قربانیان به پزشکی قانونی. ایسنا (2020-01-08). Праверана 2020-01-08 г.
  38. ^ Ukrainian plane crashes in Iran killing 176 2020-01-08 г. Праверана 2020-01-09 г.
  39. ^ Iran plane crash: Tehran won’t give Boeing or US black boxes, BBC, 9.01.2020
  40. ^ blr.belta.by
  41. ^ ssu.gov.ua СБУ
  42. ^ СБУ назвала дзве прыярытэтныя версіі катастрофы ўкраінскага самалёта, Наша Ніва
  43. ^ Иран признал, что украинский самолет был сбит
  44. ^ belsat.eu
  45. ^ bbc.com BBC
  46. ^ Наша Ніва
  47. ^ МАУ ў Facebook Праверана 2020-01-08 г.
  48. ^ Airlines avoid Iranian airspace, cancel flights as Middle East tensions spike. CNBC (2020-01-08). Праверана 2020-01-08 г.
  49. ^ Росавиация рекомендовала авиакомпаниям не летать над Ираном и Ираком. ТАСС (2020-01-08). Праверана 2020-01-08 г.
  50. ^ blr.belta.by
  51. ^ Iranian protesters take to streets after Tehran admits Ukrainian plane was unintentionally shot down.
  52. ^ Protests in Tehran after Iran admits shooting down plane.
  53. ^ تجمع‌های اعتراضی در چند شهر ایران؛ شلیک تیر هوایی و گاز اشک‌آور در تهران
  54. ^ ایران شلیک به هواپیمای اوکراینی را پذیرفت؛ برپایی تجمعات اعتراضی - BBC Persian

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў