Катарына Шмід
| Катарына Шмід | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-нямецку: Katharina Schmid |
| Нарадзілася | 23 траўня 1996[1] (29 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | скакуха з трампліну |
Узнагароды і мэдалі | |
Катары́на Шмід (па-нямецку: Katharina Schmid), у дзявоцтве Альтга́ўс (ням. Althaus; нар. 23 траўня 1996 году) — нямецкая скакуха на лыжах з трампліну. Шматразовая чэмпіёнка сьвету, а таксама двухразовая срэбная Алімпійская мэдалістка.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэбютавала на этапах Кубка сьвету ў сэзоне 2011—2012 гадоў. Першым стартам у гэтым спаборніцтвах стаў выступ на этапе ў Лілегамэры, заняўшы 33-і радок. Брала ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году, дзе фінішавала ў трэцяй дзясятцы. На чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту 2015 году ў Фалюне стала чэмпіёнкай сьвету ў скачках з трампліну ў зьмяшаных камандах поруч з сваімі нямецкімі калегамі, як то Карынай Фогт, Рыхардам Фрайтагам і Сэвэрынам Фройндам[2].
У сярэдзіне студзеня 2017 году ўпершыню трапіла на подыюм этапу Кубка сьвету, стаўшы трэцяй на турніры ў Сапара. Сваю першую перамогу на этапе здабыла 12 лютага таго ж году ў Любна-аб-Савіньі[3], хоць гэтаму спрыяла адсутнасьць такіх фаварытак, як то Сара Таканасі і Юкі Іта, якія рыхтаваліся да тэставых алімпійскіх спаборніцтваў у Пхёнчхане. Спартоўка моцна пачала Кубак сьвету 2017—2018 гадоў, шэсьць разоў запар трапляючы на подыюм, пры гэтым двойчы перамагаючы на турніры ў Лілегамэры. У выніку немка фінішавала на другім месцы ў агульным заліку. Яна зноў добра распачала новы сэзон, у першых пяці этапах узяўшы тры перамогі ў індывідуальных выступах. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году здабыла срэбны мэдаль у асабістых скачках. Сэзон 2018—2019 гадоў таксама скончыла другой. На чэмпіянаце сьвету 2019 году агулам узяла тры мэдалі, два зь якіх былі залатыя.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году як і ў папярэдні раз узяла срэбны мэдаль у індывідуальных спаборніцтвах. У тым жа сэзоне 2022—2023 гадоў зноў была другой у агульным заліку Кубка сьвету, а на чэмпіянаце сьвету 2023 году атрымала тры залатыя мэдалі, адзін зь якіх быў здабыты ў асабістых выступах на нармальным трампліне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Katharina Althaus // http://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=01000009773
- ↑ German mixed team takes Gold in Falun. International Ski Federation (22.02.2015). Архіўная копія ад 03.12.2015 г.
- ↑ German podium sweep in Ljubno. International Ski Federation (12.02.2017). Архіўная копія ад 13.02.2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS
- Нарадзіліся 23 траўня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Нямецкія скакухі на лыжах з трампліну
- Нямецкія скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на Алімпійскіх гульнях
- Скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году
- Скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году