Касьцёл езуітаў (Львоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бажніца
Езуіцкі касьцёл
Львоўскі касьцёл езуітаў
Львоўскі касьцёл езуітаў
Краіна Украіна
Места Львоў
Адрас вуліца Тэатральная, 13
Каардынаты 49°50′29.4″ пн. ш. 24°1′44.76″ у. д. / 49.8415° пн. ш. 24.0291° у. д. / 49.8415; 24.0291Каардынаты: 49°50′29.4″ пн. ш. 24°1′44.76″ у. д. / 49.8415° пн. ш. 24.0291° у. д. / 49.8415; 24.0291
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Джакама Брыяна
Дата заснаваньня 1630
Будаваньне 16101630 гады
Сайт petrapavla.org.ua
Езуіцкі касьцёл на мапе Ўкраіны
Езуіцкі касьцёл
Езуіцкі касьцёл
Езуіцкі касьцёл
Езуіцкі касьцёл на Вікісховішчы

Езуіцкі касьцёл — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Львове на вуліцы Тэатральнай, 13.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарнізонны храм апосталаў Пятра і Паўла збудаваны ў стылі барока, у пачатку XVII ст; Ён стаўся адною з найбуйнейшых культавых спаруд Львова і мае памеры 41 м — даўжыня, 22,5 м — шырыня, 26 м — высата.

З 1773 па 1946 гг. храм меў статус гарнізоннага (вайсковага), у ім праводзілісь набажэнствы з нагоды вайсковых сьвятаў, дабраслаўлялі баявыя знамёны.

З надыходам таталітарнага рэжыму 4 чэрвеня 1946 року храм быў зачынены, а сьвятары былі змушаныя выехаць да Польшчы. У 1950 годзье ў ягоных сьценах стварылі кнігасховішча ЛНБ (Львоўскай нацыянальнай бібліятэкі) імя В. Стэфаныка з фондам 2 500 000 асобнікаў кнігаў.

У 2011 годзе храм быў вызвалены ад кніг, якія перанесьлі ў адпаведнае кнігасховішча. З нагоды 20 угодак стварэньня Збройных Сілаў Украіны 6 сьнежня 2011 году храм быў асьвячаны як грэка-каталіцкі, а пры ім разьмясьціўся цэнтар вайсковага капэлянства УГКЦ.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пам’ятники містобудівництва та архітектури Української ССР. — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.
  • Козицький А. (редактор). Костел єзуїтів (Костел святих апостолів Петра і Павла). // Енциклопедія Львова.— Львів: «Літопис», 2010. т. 3. стор. 472—477. ISBN 978-966-7007-99-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл езуітаў (Львоў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў