Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Новы Двор)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Новы Двор
Каардынаты 53°48′58.10″ пн. ш. 24°33′22.30″ у. д. / 53.8161389° пн. ш. 24.5561944° у. д. / 53.8161389; 24.5561944Каардынаты: 53°48′58.10″ пн. ш. 24°33′22.30″ у. д. / 53.8161389° пн. ш. 24.5561944° у. д. / 53.8161389; 24.5561944
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Заснавальнік Станіслаў Прушынскі[d]
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII ст. у Новым Двары. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Новым Двары збудавалі ў 1480 годзе, наступны драўляны касьцёл — у 1670 годзе.

У 1749 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку маршалка ігуменскай шляхты Станіслава Прушынскага збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1852 годзе побач з касьцёлам збудавалі драўляную званіцу. У 1880 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла, тады над ім паставілі вежу.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму, завершанага 8-граннай вежай, і 5-граннай апсыды з закрысьціямі. Асноўны аб’ём і апсыда накрываюцца агульным 2-схільным дахам з вальмамі. Закрысьціі маюць самастойныя вальмавыя дахі. Вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі сьцены праразаюцца лучковымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі. Гарызантальна ашаляваны франтон галоўнага фасада аддзяляецца ад роўніцы карнізам з адлівам.

Выцягнутая падоўжнай восьсю малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, якую падтрымліваюць 6 слупоў, зьвязаных бэлькамі ў два падоўжныя рады. У інтэр’еры тры разныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Невысокі дэкараваны пазалочанымі мэдальёнамі цокаль галоўнага алтара падтрымлівае асноўны ярус, падзелены чатырма калёнамі карынцкага ордэру. У цэнтры абраз сярэдзіны XVIII ст. «Унебаўзяцьце», з бакоў драўляныя скульптуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўлы (канец XVIII ст.). У дэкоры шырока выкарыстоўваецца скразная пазалочаная разьба па дрэве, у арнамэнтыцы якой валюты, ракайлі, лісьце аканту. Арган на хорах дэкаруецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі анёлаў, двух херувімаў і накладной залачонай разьбой.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, за якой стаіць квадратная ў пляне 2-ярусная званіца пад 4-схільным дахам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 262.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]