Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мёры)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Мары
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Мары
Краіна Беларусь
Места Мёры
Каардынаты 55°36′51.93″ пн. ш. 27°37′49.28″ у. д. / 55.614425° пн. ш. 27.6303556° у. д. / 55.614425; 27.6303556Каардынаты: 55°36′51.93″ пн. ш. 27°37′49.28″ у. д. / 55.614425° пн. ш. 27.6303556° у. д. / 55.614425; 27.6303556
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1853
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Мёрах. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Мёрскага возера ў паўднёвай частцы места. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы касьцёл, 1906 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле некаторых зьвестак, першы касьцёл у Мёрах зьявіўся яшчэ ў XVI ст. З 1728 году ў мястэчку дзейнічаў кляштар канонікаў рэгулярных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

У 1907 годзе на месцы драўлянай капліцы збудавалі новы касьцёл збудавалі з чырвонай цэглы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне ў 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай алтарнай часткай, да якой з паўднёвага боку далучаецца закрысьція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сымэтрыі галоўнага фасаду падкрэсьліваецца ўходным парталам і акном-ружай. Завершаныя высокімі шпілямі 3-ярусныя вежы ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі, падзяляюцца вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтральны шчыт.

Нэфы перакрываюцца стральчатымі скляпеньнямі. У інтэр'еры захоўваюцца абразы «Маці Божая Ружанцовая» і «Язэп зь дзіцем» (пачатак XIX ст.), «Маці Божая Чэнстахоўская» (1878), драўляная скульптура «Укрыжаваньне» (XIX ст.)[1].

Каля касьцёла помнік ненароджанаму дзіцяці (мастак Аляксандар Дранец).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000551