Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Зьдзецел
Каардынаты 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д. / 53.4652861; 25.4048389Каардынаты: 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д. / 53.4652861; 25.4048389
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Заснавальнік Леў Сапега
Дата заснаваньня 1624
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзецеле. Знаходзіцца ў цэнтры места, пасярод гістарычнага Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1874 г.

Мураваны касьцёл у Зьдзецеле фундаваў ў 1624 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1646 годзе скончылася будаваньне касьцёла з фундацыі Казімера Льва Сапегі.

У 1743 годзе будынак моцна пацярпеў ад пажару. У 1743—1751 гадох з фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла вялося аднаўленьне касьцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Аляксандра Асікевіча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1882 годзе па пажары на будынку замянілі дах. У 1900 годзе вакол касьцёла паставілі мур з 4-слуповай брамай і кутнімі 4-граннымі вежамі пад барокавымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сьцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры раньняга барока (з рысамі рэнэсансу) і віленскага барока.

Першапачаткова збудаваны ў стылі раньняга барока[1], складаўся з 1-нэфавай залі-каталікону з далучаным да яго прэзьбітэрыюмам з паўкруглай апсыдай і двума закрысьціямі з бакоў. Сьцены каталікона ўмацоўваюць контрфорсы, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі сакральнага дойлідзтва, характэрныя рысы раньняга барока Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл перабудавалі ў стылі віленскага барока: з боку ўваходу ўзьвялі дзьве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзьнёсласьць.

Інтэр'ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэр’еры сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі. Алтарная частка аддзяляецца ад залі высокім аркавым прасьветам. Цыліндрычнае з распалубкамі скляпеньне нэфу пераходзіць над апсыдай у крыжовае. Хоры, на якія вядуць вітыя ўсходы, аддзяляюцца парапэтам складанай канфігурацыі. На хорах месьціцца арган, аздоблены накладной пазалочанай разьбой.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Дзятлаўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 590.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000231