Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Ліда)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Места Ліда
Каардынаты 53°53′21″ пн. ш. 25°18′11.5″ у. д. / 53.88917° пн. ш. 25.303194° у. д. / 53.88917; 25.303194Каардынаты: 53°53′21″ пн. ш. 25°18′11.5″ у. д. / 53.88917° пн. ш. 25.303194° у. д. / 53.88917; 25.303194
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лідзе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утвараў адзіны ансамбль з мурам і брамай, зруйнаванымі савецкімі ўладамі ў 1960-я гады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая рымска-каталіцкая парафія зьявілася ў Лідзе ў 1366 годзе. У 1387 годзе ў месьце збудавалі першы драўляны касьцёл, спалены ў 1392 (або 1394) годзе ў час нападу крыжакаў. Новы касьцёл збудавалі ў 1397 годзе.

У 1765 годзе стары драўляны касьцёл разабралі. У 1765—1770 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Пажар 1821 году пашкодзіў вежы над галоўным фасадам, іх ня сталі адбудоўваць.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 13 чэрвеня 1863 году расейскія карнікі расстрялялі кс. Барталямэя Фалькоўскага, пробашча парафіі ў Ішчалне.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць. У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе забілі кс. Станіслава Сьніглоцкага.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай і бакавымі нізкімі закрысьціямі, накрытая 2-схільным чарапічным дахам з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад завяршаецца фігурным шчытом з трыкутным франтонам, падзяляецца слаістымі пілястрамі. Яны разам з высокімі аркавымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах ствараюць рытміку бакавых фасадаў з вытанчана прафіляваным антаблемэнтам.

Унутры цэнтральны нэф апяразваецца падзеленым антаблемэнтам і перакрываецца разам з алтарнай часткай цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя — цыліндрычнымі на папружных арках, закрысьціі — роўнай стольлю на падугах. Інтэр’ер, афармленьне якога прыпісваецца Яну Гляўбіцу, аздабляе фрэскавая размалёўка скляпеньняў, сьценаў, аконных адхілаў, скульптура і арнамэнтальная лепка. У касьцёле 3 стукавыя алтары. Над уваходам — хоры[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Церашчатава В. Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 264.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000335