Касьцёл Сьвятога Юрыя (Коўна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Касьцёл Сьв. Юрыя (Коўна)»)
Касьцёл Сьвятога Юрыя

Касьцёл Сьвятога Юрыя ў Коўне — помнік готыкі Вялікага княства Літоўскага

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1468 – Казімір Ягелончык запрасіў манахаў-бэрнардынаў у Коўна.
  • 1492 – заканчэньне будаўніцтва, асьвячэньне.
  • 1576-1579 – перабудаваны.
  • 1643 – адноўлены, пасьля пажараў 1603, 1624.
  • 1656, 1659 – пашкоджаны маскоўскім войскам.
  • 1812 – пераўтвораны расейскім войскам у вайсковы магазын.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ініцыятарамі будаўніцтва касьцёлу былі манахі бэрнардыны. Падобны тып храмаў з выцягнутым трохнэфным каталіконам, падоўжанай гранёнай апсыдай і бязьвежавым фасадам паходзіць з Італіі, адкуль прыехалі і самі манахі.

Храмы падобныя Юр’еўскаму касьцёлу: Сьв. Францішка, Сьв. Яна, Унебаўзяцьця Найсьв. Марыі ў Вільні і Сьв. Пятра і Сьв. Паўла ў Коўне былі новай формай і новым крокам наперад сакральнага дойлідзтва ВКЛ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятога Юрыя (Коўна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў