Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Коўна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Касьцёл Сьвятой Троіцы (Коўна)»)
Касьцёл Сьвятой Троіцы ў Коўне

Ковенскі сьвятатраецкі або сэмінарскі касьцёл — помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу й барока, які па традыцыі зьмяшчае ў сабе ярка выражаныя рысы готыкі ВКЛ.

Сьвятатраецкі касьцёл быў збудаваны пры кляштары бэрнардынаў у стылі позьняга рэнэсансу. У самой архітэктуры храма аднак адчуваецца моцны ўплыў готыкі: контрфорсы, стылізаваныя пад пілястры, вузкія стральчатыя вокны.