Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў (Вістычы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў
Былы касьцёл Сьвятой Соф'і
Былы касьцёл Сьвятой Соф'і
Краіна Беларусь
Вёска Вістычы
Каардынаты 52°12′16.88″ пн. ш. 23°41′7.89″ у. д. / 52.2046889° пн. ш. 23.685525° у. д. / 52.2046889; 23.685525Каардынаты: 52°12′16.88″ пн. ш. 23°41′7.89″ у. д. / 52.2046889° пн. ш. 23.685525° у. д. / 52.2046889; 23.685525
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Вістычах. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, мэмарыяльнай калёны і мура з брамай. У наш час у будынку касьцёла месьціцца царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1471 годзе ўладальнік Вістычаў Ян Насута фундаваў тут парафіяльны касьцёл[1]. У 1678 годзе з фундацыі падкаморага берасьцейскага Яўстаха Тышкевіча ў вёсцы збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар цыстэрцыянаў.

Па пажары 1748 году на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і кляштар[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмеры кляштару, 1830

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з паўцыркульнай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Бакавыя нэфы значна вузейшыя і карацейшыя за сярэдні. З абодвух бакоў ад сярэдняга нэфа разьмяшчаюцца 4 прыдзелы: два зь іх, далучаныя да апсыды, знаходзяцца ў бакавых нэфах, а два, што выходзяць на галоўны фасад, выступаюць з асноўнага аб’ёму амаль на 3 м. Нартэкс выходзіць за габарыты галоўнага фасада і стварае яго шырокую роўніцу, над якой узвышаецца прастакутны шчыт з 3-кутным франтонам. Сымэтрычны бязьвежавы фасад падзяляецца разьвітым антаблемэнтам на ніжнюю частку і атыкавы франтон з валютамі. Вось сымэтрыі вылучаецца ўваходным аркавым парталам і акном над ім, нішай і люнэтай у тымпане франтона. У дэкаратыўным аздабленьні фасаду выкарыстоўваюцца падвойныя паўкалёны, прафіляваныя цягі, роўныя нішы разнастайных формаў. Бакавыя фасады ўпрыгожваюцца падвойнымі пілястрамі, вокны апярэзваюцца паўцыркульнымі архівольтамі.

Нэфы вялікага пралёту перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі з спаранымі падпружнымі аркамі. Сьцены асноўнага аб’ёму падзяляюцца рэдка расстаўленымі вокнамі і плаўна пераходзяць у глухую сьцяну магутнай апсыды. У цэнтры яе 2-га яруса знаходзіцца амбразура закладзенага акна. Сьцены бакавых нэфаў падзяляюцца парнымі пілястрамі, паміж якімі высока ўзьнятыя вялікія паўкруглыя люкарны. Пры ўваходзе хоры, куды вядуць крутыя вітыя ўсходы ў тоўшчы сьцяны[3].

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 1-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да касьцёла з паўднёвага боку.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. S. 150—154.
  2. ^ Габрусь Т. Вістыцкі кляштар цыстэрыянцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 446.
  3. ^ Габрусь Т. Вістыцкая Крыжаўзвіжанская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 116.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000075

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар цыстэрыянаў (Вістычы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў