Касьцёл Сьвятой Гертруды (Коўна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцёл Сьвятой Гертруды

Касьцёл Сьвятой Гертруды ў Коўне — невялікі, але вельмі яркі помнік гатычнай архітэктуры Вялікага княства Літоўскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1503 — узьведзены ў прадмесьці Коўна на Віленскім шляху.

Сярэдзіна XVI стагодзьдзя — дабудавана вежа на галоўным фасадзе.

1655 — значна пашкоджаны.

1680 — адноўлены.

1812 — пашкоджаны.

1992 — адноўлены.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вельмі просты па форме і выкананьні касьцёл добра захаваўся да нашага часу. Па сваім пляне — невялікі кафалікон аднанефны з далучанай да яго невялікай чатырохграннай апсыдай касьцёл Сьв. Гертруды найбольш нагадвае віленскі касьцёл Сьв. Ганны. Як і віленскі касьцёл ён мае позьнегатычны характар, аднак нашмат прасьцейшы ў выкананьні і аздабленьні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятой Гертруды (Коўна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў