Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў (Васілішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна Беларусь
Вёска Васілішкі
Каардынаты 53°46′37.35″ пн. ш. 24°50′55.95″ у. д. / 53.7770417° пн. ш. 24.848875° у. д. / 53.7770417; 24.848875Каардынаты: 53°46′37.35″ пн. ш. 24°50′55.95″ у. д. / 53.7770417° пн. ш. 24.848875° у. д. / 53.7770417; 24.848875
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Васілішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. У наш час касьцёл дзейнічае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1658 годзе судзьдзя земскі лідзкі М. Лімант заснаваў у Васілішках кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.

У 1769 годзе на месцы драўляных пачалося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. На 1773 год тут было 11 манахаў. У 1790 годзе адбылася кансэкрацыя новазбудаванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі мураваны кляштарны корпус.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай і закрысьціяй з паўднёвага боку. Плястыка ствараецца ўвагнутасьцю і акругласьцю граняў вежаў, слаістымі лапаткамі, пілястрамі з валютамі ў аснове, плыўна выгнутымі цягамі і карнізамі, прастакутнымі філёнгамі. Сымэтрычна-восевая 3-часткавая кампазыцыя фасаду падкрэсьліваецца лучковымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі, нішамі, круглымі люкарнамі. Бакавыя фасады маюць лучковыя праёмы і падзяляюцца роўнымі лапаткамі.

Унутраную прастору падтрымліваюць 6 слупоў. Гістарычна меў скляпеністыя перакрыцьці нэфаў, згубленыя ў ходзе перабудоваў і замененыя роўнай бэлечнай стольлю[1]. У цэнтральны нэф шырокай аркай адкрываецца галерэя хораў з увагнутым парапэтам Інтэр’ер упрыгожваюць галоўны, 2 бакавыя і 4 кулісныя стукавыя алтары[2]. У цэнтры галоўнага алтара знаходзіцца абраз «Хрост Панскі».

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне будынак, які ўтвараў з касьцёлам замкнёны дворык.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 392.
  2. ^ Кулагін А. Васілішкаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000616

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў (Васілішкі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў