Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. / 54.5054139° пн. ш. 30.4161° у. д. / 54.5054139; 30.4161Каардынаты: 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. / 54.5054139° пн. ш. 30.4161° у. д. / 54.5054139; 30.4161
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1649, 1780
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1845 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Аршанскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі кляштарны корпус.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялкае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геранім Друцкі-Сакалінскі і яго жонка Грызэльда з Станкевічаў. Партрэты з касьцёла
У панараме места, 1840 г.

У 1649 годзе князь Геранім Альбрэхт Друцкі-Сакалінскі запрасіў у Воршу манахаў-дамініканаў і збудаваў ім драўляны касьцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў Літоўскай правінцыі).

Пры кляштары існаваў шпіталь на 10 ложкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1780—1808 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскі ўлады ліквідавалі кляштар, а пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня — зруйнавалі ў 1863 годзе вежы касьцёла як пакараньне за актыўны ўдзел каталікоў у выступленьні. Прыкладна ў гэты ж час яны зьнішчылі кляштарны корпус.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гады помнік перабудавалі.

У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Фасад падзяляўся на 3 часткі, разьмежаваныя глыбокімі прастакутнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завяршаецца прастакутным 2-ярусным атыкам, раней меў трыкутны франтон, які пераходзіў да роўніцы фасаду бакавымі акруглымі прасьценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарня. Ад пачатку плястыку фасаду ўзбагачалі кутнія калёны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы.

У інтэр'еры захоўваліся партрэты фундатара кляштару Гераніма Альбрэхта Друцкага-Саколінскага і ягонай жонкі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000120