Касьцёл Сьвятога Язэпа (Валожын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Краіна Беларусь
Места Валожын
Каардынаты 54°05′22″ пн. ш. 26°31′41″ у. д. / 54.08944° пн. ш. 26.52806° у. д. / 54.08944; 26.52806Каардынаты: 54°05′22″ пн. ш. 26°31′41″ у. д. / 54.08944° пн. ш. 26.52806° у. д. / 54.08944; 26.52806
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту магчыма Лаўрын Гуцэвіч і магчыма Аўгуст Касакоўскі[d]
Заснавальнік Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d]
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Валожыне збудавалі ў 1500 годзе. У 1681 годзе з фундацыі Слушак пры касьцёле заснавалі кляштар бэрнардынаў.

У 1690 годзе на месцы старога касьцёла збудавалі новы драўляны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У пажары 1815 году будынкі згарэлі. У 1816 годзе на іх месцы збудавалі мураваны парафіяльны касьцёл.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку месьціліся вытворчыя памяшканьні, склады.

У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе — портык дарычнага ордэра з шасьцю пастаўленымі на кубічныя цокалі калёнамі і трыкутным франтонам. У нішах некалі стаялі велічныя скульптуры эвангелістаў[1].

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздабляе галоўны алтар пад тытулам Сьвятога Язэпа і чатыры бакавыя алтара, захаваўся арган. Пад хорамі разьмяшчалася пахавальня роду Тышкевічаў.

Брама-званіца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брама-званіца — масіўная 3-пралётная аркада зь фігурнымі контрфорсамі з бакоў. У арках брамы месьцяцца тры бронзавыя званы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 103.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000073