Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў (Лужкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Вёска Лужкі
Каардынаты 55°21′3″ пн. ш. 27°52′39″ у. д. / 55.35083° пн. ш. 27.8775° у. д. / 55.35083; 27.8775Каардынаты: 55°21′3″ пн. ш. 27°52′39″ у. д. / 55.35083° пн. ш. 27.8775° у. д. / 55.35083; 27.8775
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Лужках. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Касьцельнай вуліцы. Касьцёл дзейнічае. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1843 годзе расейскія ўлады зруйнавалі кляштар.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Айцы-піяры зьявіліся ў Лужках на запрашэньне ўладальніка мястэчка кашталяна полацкага Валяр’яна Жабы, які перадаў ім фальварак Bісьнік, пляц пад кляштар і калегіюм (у ягоны гонар называўся Валяр’янскім), парк і школу (дзейнічала з 1744 году). Жонка В. Жабы ахвяравала на калегіюм 1000 злотых.

Мураваны касьцёл будаваўся ў 1744—1756 гадох.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1915 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лужкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. На 1832 год кляштар валодаў 13 вёскамі і 330 сялянамі.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1843 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), тады ж зруйнавалі кляштарны комплекс (імаверна, захаваліся падмуркі).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За польскім часам будынак касьцёла вярнулі каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку захоўваліся штучныя ўгнаеньні. З 1988 году касьцёл зноў дзейнічае.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 2-вежавая 1-нэфавая базыліка з выцягнутай акруглай апсыдай, да якой з бакоў сымэтрычна далучаюцца нізкія закрысьціі. Тарцы 2-схільнага даху афармляюцца фігурнымі шчытамі. 4-ярусныя чацьверыковыя вежы стаяць пад кутом да цэнтральнай увагнутай роўніцы галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзяляецца на 3 ярусы, інтэнсіўна падзеленыя пілястрамі. Пабеленыя кутнія і прасьценачныя пілястры аздабляюць будынак і надаюць яму графічную выразнасьць.

У інтэр’еры нэф і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Сьцены падзяляюцца паўкалёнамі на высокіх пастамэнтах і з капітэлямі зь лісьця аканта, валютаў і галовак пуцьці. Адхілы высoкіх аркавых аконных праёмаў, прасьценкі, скляпеньні аздабляюцца арнамэнтальнай размалёўкай. Плястыка-дэкаратыўныя акцэнты інтэр’еру — 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары, аздобленыя драўлянай скульптурай. Над уваходам — хоры, абмежаваныя хвалістым парапэтам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000839