Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′3.31″ пн. ш. 28°45′58.57″ у. д. / 55.4842528° пн. ш. 28.7662694° у. д. / 55.4842528; 28.7662694Каардынаты: 55°29′3.31″ пн. ш. 28°45′58.57″ у. д. / 55.4842528° пн. ш. 28.7662694° у. д. / 55.4842528; 28.7662694
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Дзейнічаў да 1833 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Полацкага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). У наш час у былым жылым корпусе месьціцца адміністацыйная ўстанова.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар, сучасны стан

У 1628 годзе з фундацыі Тэафіла і Крыстыны Храпавіцкіх у Полацку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар францішканаў. У 1763—1775 вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1778 збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл і кляштарны корпус гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Пазьней будынак касьцёла зруйнавалі, а на яго месцы збудавалі жылы дом з частковым выкарыстаньнем касьцельных муроў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другую сусветную вайну будынак на месцы касьцёла атрымаў значныя пашкоджаньні, па вайне савецкія ўлады зьнішчылі яго руіны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка зь вежачкай над галоўным алтаром (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрытая дахоўкай. Паміж 3-яруснымі вежачкамі знаходзіўся трыкутны франтон. З бакоў асноўнага аб’ёму далучаліся дзьве закрысьціі.

Над бабінцам былі хоры, дзе разьмяшчаўся 10-галосны арган. Інтэр’ер аздаблялі галоўны алтар і чатыры дадатковыя, выкананыя з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 году).

Кляштарны корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты дахоўкай. Мае калідорны плян. З боку ўнутранага двара было чатыры дахавыя акна[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 20

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кукуня В. Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 398.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000616