Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. / 54.504675° пн. ш. 30.4139972° у. д. / 54.504675; 30.4139972Каардынаты: 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. / 54.504675° пн. ш. 30.4139972° у. д. / 54.504675; 30.4139972
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні, пад адрасам Дамініканская вуліца, 4. У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1680 годзе стольнік рэчыцкі Войцех Станіслаў Катоўскі фундаваў у Воршы кляштар францішканаў. Першыя кляштарныя пабудовы, відаць, былі драўлянымі. Мураваны касьцёл пад тытулам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі зь вежай-званіцай асьвяцілі 10 жніўня 1768 году. Тады ж збудавалі жылы корпус.

У пачатку XIX ст. касьцёл пацярпеў ад пажару, па адбудове яго пераасьвяцілі пад тытулам Сьвятога Антонія.

Па здушэньні нацыяльнальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Пазьней у кляштарных будынкаў разьмяшчаліся інвалідная каманда, арыштанцкі дом, у 1920—1930-я гады — рамесная вучэльня[1].

У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл дзеля пашырэньня праезнай часткі. У наш час будынак кляштару занядбаны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — базыліка з 2-яруснай вежай-званіцай, якая мела шатровае пакрыцьцё. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. Будынак арыентаваўся алтаром на поўдзень, галоўным фасадам зьвяртаўся да вуліцы і да ракі, разьмяшчаўся зь невялікім водступам ад лініі забудовы.

Інтэр’ер упрыгожвалі сем алтароў, сярод якіх Нараджэньня Панны Марыі, Езуса Хрыстуса, Апекі Найсьвяцейшай Божай Маці, Сьвятога Францішка, Сьвятога Антонія, Сьвятога Язэпа.

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Стаяў ззаду касьцёла, трохі ўгору рэльефам мясцовасьці.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 252.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000889

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Ворша)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў