Касьцёл Перамяненьня Пана (Новая Мыш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Краіна Беларусь
Вёска Новая Мыш
Каардынаты 53°08′18.0″ пн. ш. 25°54′31.0″ у. д. / 53.138333° пн. ш. 25.908611° у. д. / 53.138333; 25.908611Каардынаты: 53°08′18.0″ пн. ш. 25°54′31.0″ у. д. / 53.138333° пн. ш. 25.908611° у. д. / 53.138333; 25.908611
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура
Дата заснаваньня 1641, 1825
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Перамяненьня Пана на мапе Беларусі
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Commons-logo.svg Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы

Касьцёл Перамяненьня Пана — помнік архітэктуры XIX ст. у Новай Мышы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Новай Мышы збудаваў у 1641 годзе падканцлер Казімер Леў Сапега[1]. У 1660 годзе кашталян наваградзкі Мікалай Юдзіцкі запрасіў у мястэчка езуітаў, якія ў 1667 годзе заснавалі тут місію, і надаў ім маёнтак Мыш «дзеля адукацыя моладзі».

Па пажары на Рынку, на месцы згарэлага драўлянага ў 1825 годзе нашчадкі Сапегаў збудавалі новы мураваны касьцёл. Паводле зьвестак за 1912 год, парафія налічвала каля 5000 чалавек.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з 3-граннай апсыдай і 2-яруснымі закрысьціямі. Галоўны фасад вылучаецца портыкам з 4 парамі калёнаў і высокім трыкутным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Франтон завяршае шатровая 4-гранная сыгнатурка.

Унутры шырокі нэф перакрываецца лучковым драўляным скляпеньнем, бакавыя сьцены падзяляюцца пілёнамі. На хорах, абапёртых на калёны, знаходзіцца дэкараваны ў стылі ракако арган (1762 год). У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя у касьцёл з адабранага ў каталікоў уладамі Расейскай імпэрыі касьцёла Сьвятой Яўхіміі пры кляштары бэнэдыктынак у Нясьвіжы перанесьлі 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст. у стылі ракако, і амбон (1745 год). Галоўны алтар — 2-ярусны, на высокім цокалі, абапал якога на кранштэйнах устаноўлены скульптуры Сьвятога Станіслава і Маці Божай зь дзіцем. Матывы разьбы: вінаградная лаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальмэты, акант, пуцьці. Бакавыя алтары паводле кампазыцыі паўтараюць цэнтральны[2].

Касьцёл атачае паркан з 3-аркавай мураванай брамай і 2-яруснай шатровай званіцай.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Паркавая, 38

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 259.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 260.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000060

Commons-logo.svg Касьцёл Перамяненьня Пана (Новая Мыш)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў