Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трокі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
лет. Trakų Švč. Mergelės Marijos Apsilankymo bazilika
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Летува
Места Трокі
Каардынаты 54°38′34.30″ пн. ш. 24°56′04″ у. д. / 54.6428611° пн. ш. 24.93444° у. д. / 54.6428611; 24.93444Каардынаты: 54°38′34.30″ пн. ш. 24°56′04″ у. д. / 54.6428611° пн. ш. 24.93444° у. д. / 54.6428611; 24.93444
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль барока, сармацкае барока[d] і готыка
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня 1409
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Летувы
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Троках. Знаходзіцца ў цэнтры места пры гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і сталага або «сармацкага» барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Троцкі Фарны касьцёл мае тытул малой базылікі, тут захоўваецца цудоўны абраз Маці Божай Троцкай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт Вітаўта з касьцёла
Маці Божая Троцкая

Мураваны парафіяльны касьцёл у Троках фундаваў у 1409 годзе вялікі князь Вітаўт[1]. На гравюры Тамаша Макоўскага выяўляецца як гатычная зальная пабудова пад 2-схільным дахам зь вежай-сыгнатуркай у цэнтры.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе будынак касьцёла атрымаў значныя пашкоджаньні.

У 1700 годзе пры касьцёле стварылі капліцу-пахавальню Ромэраў. У 1718 годзе касьцёл асьвяцілі па рэканструкцыі ў стылі барока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1796 годзе будынак касьцёла аднавілі па пажары 1794 году. У 1822, 1840, 1858 і 1867 гадох праводзіліся рамонты.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся. 3 верасьня 2017 году касьцёл атрымаў тытул малой базылікі ад Папы Францішка.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з найбольш раньніх касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім, мае пэўныя рысы будаўнічага прымітыву: моцна перакошаны плян асноўнага аб’ёму і апсыды. Сваёй структурай набліжаецца да Мерацкага і Кейданскага Фарных касьцёлаў.

Ад пачатку гэта была зальная пабудова, падзелеая на тры нэфы чатырма крыжападобнымі ў сечыве слупамі. Цэнтральны нэф адпавядае сваёй шырынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваўся 5-граннай апсыдай. З правага боку да апсыды далучалася закрысьція. У канструкцыйна важных месцах сьцены ўмацоваліся контрфорсамі. Тарцовыя сьцены завяршаліся прыступкавымі франтонамі. Па рэканструкцыі ў стылі барока — гэта 2-вежавая базыліка[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 669.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 670.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]